Падзеі і ўчынкі праз аб'ектыў фотакарэспандэнткі «НН» Юліі Дарашкевіч.
Чалавекам году НН назвала Маладафронтаўца. Беспрэцэдэнтны ціск, больш за дзесятак крымінальных справаў. Зьняволеньне аднаго зь лідэраў арганізацыі Артура Фінькевіча... |
Артур Фінькевіч падчас суду |
З ініцыятывы прэзыдэнта беларусам адмянілі ільготы |
Вандалізм году - пад каўшом бульдозэра апынуліся гарадзенскія камяніцы |
У кантэксьце "Дзякуй, прэзыдэнт, за нашае шчасьлівае дзяцінства" прайшоў чарговы парад |
Пасьля 16 гадоў пастырскай дзейнасьці ў Расеі на Радзіму вярнуўся арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч |
Унікальная акцыя салідарнасьці - блогерша Жанна Ямайкіна арганізавала збор сродкаў (7 тыс. даляраў) для вызваленьня палітзьняволенага Дзяніса Дзянісава пад заклад. Грошы давалі як вядомыя палітыкі, так і звычайныя жж-юзэры. Гісторыя, праўда, была азмрочана тым, што Дзянісаў не адразу і ня ўсім вярнуў ахвяраваньні. |
Даведзеныя да адчаю абсурднымі новаўвядзеньнямі прадпрымальнікі зноў выйшлі на вуліцы |
Самы экстравагантны палітык году - Віктар Івашкевіч. Пісаў лісты Лукашэнку, пагражаў правесьці зьезд БНФ на Кастрычнікай, трапіў у выцьвярэзьнік пасьля свайго дня народзінаў, балятаваўся на пасаду старшыні БНФ... |
У Самалі трагічна загінуў экіпаж беларускіх лётчыкаў |
Беларуская футбольная зборная прайграла камандзе Люксембурга, у якой граюць выключна аматары - настаўнікі, дактары і хатнія гаспадары |
Будслаўскі фэст сёлета быў вельмі шматлюдным |