22 снежня інтэрнэт-часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» запрашае на «Калядную вечарынку з «ПрайдзіСветам».

У праграме:

— уручэнне прэміі часопіса «ПрайдзіСвет» за найлепшыя пераклады 2013 году.

Са спісам намінантаў на прэмію можна азнаёміцца тут;

— прэзентацыя серыі «PostScriptum», у тым ліку кніг «Прыгоды Шэрлака Холмса» і «Падарунак на Каляды» (зборнік святочнага апавядання);

— прэзентацыя 14-га нумаручасопіса «Лабірынты іншасвету»;

— святкаванне 5-годдзя часопіса «ПрайдзіСвет»;

— калядныя чытанні, прамовы і віншаванні.

У імпрэзе возьмуць удзел:

— намінанты на прэмію часопіса «ПрайдзіСвет»: Альгерд Бахарэвіч, Марыя Мартысевіч, Андрэй Хадановіч і інш.;

— сябры рады часопіса «ПрайдзіСвет»: Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Уладзь Лянкевіч, Алеся Башарымава і Юля Цімафеева.

Вядучы імпрэзы — Альгерд Бахарэвіч.

Пачатак у 18.30.

Месца правядзення: кнігарня «Логвінаў» (пр-т. Незалежнасці, 37А)

Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0