Ва ўмовах зменлівага клімату можна чакаць, што 2008 год будзе цяплейшым за кліматычную норму. Пра гэта ў інтэрв'ю БелаПАН паведаміла дырэктар дэпартамента па гідраметэаралогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Марыя Гермянчук.

Паводле яе слоў, пакуль немагчыма дакладна прагназаваць, на колькі градусаў у сярэднім будзе цяплей — на 1 або 0,5. "Адназначна можна сказаць, што будуць праяўляцца ў значна большых колькасцях экстрэмальныя пагодныя з'явы: моцная гарачыня — хвалі цяпла 30°С і вышэй, моцны вецер, значныя ападкі", — сказала М.Гермянчук. Магчымы заток халоднага паветра з Арктыкі, выпадзенне граду.

Паводле слоў спецыяліста, прагноз надвор'я на вясну, лета і восень рабіць яшчэ рана. Сіноптыкі могуць прадказаць надвор'е толькі на бліжэйшы зімовы сезон. Ён прадугледжваецца крыху цяплейшым за звычайны, але халаднейшым, чым зіма 2006—2007 года. Як зазначыла М.Гермянчук, надвор'е будзе няўстойлівае. Чакаюцца невялікія па працягласці ўварванні арктычнага паветра ў палярных раёнах Расіі, што прынясуць халады і ў Беларусь. Пры гэтым дзе-нідзе ў самыя халодныя ночы паветра можа ахалоджвацца да -22 °С і нават да -30 °С. Але ў цэлым у студзені і лютым тэмпература будзе на 1°С вышэйшая за кліматычную норму. У лютым ападкі будуць у межах 85—90 % ад нормы. "Асаблівых з'яў, звязаных са снегападамі, не прагназуецца", — сказала М.Гермянчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?