Мін’юст Беларусі мае намер ініцыяваць ліквідацыю Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ), паведамляе агенцтва БЕЛТА.
У гэты момант дзейнасьць ПКБ прыпыненая на год.
Міністэрства юстыцыі выстаўляла супраць ПКБ розныя абінавачваньні, сутнасьць якіх зводзілася да ўдзелу партыі ў кааліцыі Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы.
Ліквідацыя ПКБ разам зь дзіўна матываваным падаўжэньнем зьняволеньня Артура Фінькевіча і пагрозамі «вышпурнуць» пасла ЗША зь Беларусі можа быць праявамі новага павароту ў палітыцы А. Лукашэнкі пасьля атрыманьня гіганцкага крэдыту ад Масквы разам з абяцаньнямі новых пазык.
На фота: міністар юстыцыі Віктар Галаванаў.
0
0
0
0
0
0