Замежная валюта насельніцтву пакуль прадаецца без камісіі, сведчыць праведзены БелаПАН маніторынг абменных пунктаў у цэнтры Мінска ўвечары 19 снежня.

У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс продажу наяўнага даляра вырас больш чым 500 рублёў, аднак каля абменных пунктаў захоўваюцца чэргі. Касіры прадаюць толькі тую валюту, якую прынесла население.

Чакаецца, што камісія будзе ўведзеная 20 снежня, паведамляе БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?