Марпехі назвалі малых «Град» і «Ураган» — у гонар аднайменных ракетных сістэм залпавага агню (РСЗА).

«Бяром абодвух… разам з марпехам», «кругавая абарона, захоўваем адзін аднаго ад ворагаў», «баявая тэхніка ў надзейных руках» — пісалі карыстальнікі сацыяльных сетак у каментарах да фота.

Артылерыя, у прыватнасці РСЗА, стала галоўнай зброяй як украінскай арміі, гэтак і расійскіх баевікоў з лета 2014 году, пасля таго як асобныя сутычкі паміж узброенымі адзінкамі перараслі ў буйнамаштабную вайну. Як поспехі ўкраінскай арміі, гэтак і тое, што ўкраінцы не здолелі цалкам вызваліць сваю тэрыторыю ад баевікоў, тлумачыцца ў значнай ступені суадносінамі агнявой моцы артылерыі і якасцю артылерыйскай выведкі абодвух бакоў.

Украінскі «Ураган» у традыцыйным выглядзе.

РСЗА 9К51 «Град» савецкай распрацоўкі выстрэльвае за 20 секунд 40 аскепкава-фугасных ці касетных ракет 122мм-калібру на адлегласць ад 2,5 км да 40 км.

РСЗА 9К57 «Ураган», прынятая на ўзбраенне ў 1975 годзе, выстрэльвае ў 16 кірунках снарадамі калібру 220 мм, дальнасць стральбы ад 8 км да 35 км.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?