Нацыянальны банк параіў банкам памяняць палітыку курсаўтварэння ў абменных пунктах. З заўтрашняга дня, 23 снежня, курс куплі ў насельніцтва валюты павінен быць меншы за рэальны курс продажу ўсяго на 5%.

Гэта патрабаванне рэгулятар агучыў сёння, паведаміў Тут.баю прадстаўнік банкаўскіх колаў, які прысутнічаў на нарадзе ў Нацбанку.

Такім чынам, на табло ў абменным пункце з заўтрашняга дня курс куплі даляра будзе вышэйшы, чым курс продажу. Бо ў абменніку курс паказваецца без уліку збору ў 30%.

Паколькі курс Нацбанка на 23 снежня складае 10 930 рублёў за даляр, то курс продажу ў абменніку складзе прыкладна 11 150 рублёў (з улікам рэкамендацыі аб тым, што розніца не павінна быць больш за 2%). Рэальная ж цана, па якой можна купіць даляр, будзе 14.490 (з улікам збору ў 30%).

Курс, па якім банк набудзе ў насельніцтва даляр, згодна з новым патрабаванням Нацбанка, складзе 13 770 рублёў.

«Такое рашэнне было прынята для таго, каб павялічыць прывабнасць продажу валюты насельніцтвам менавіта ў абменных пунктах і прыбраць перадумовы для фарміравання чорнага рынку», — растлумачыў прадстаўнік банкаўскага сектара.

Акрамя гэтага, па словах банкіра, Нацбанк яшчэ раз нагадаў банкам аб абавязковым выкананні патрабаванні па выдачы ўкладаў насельніцтву па іх патрабаванні, незалежна ад таго, скончыўся тэрмін ўкладу або не, а таксама незалежна ад таго, у якой валюце зроблены ўклад.

На момант публікацыі гэтага артыкула няясна, які будзе механізм уліку куплі і продажу ў выпадку пераходу на такую сістэму. Раней паведамлялася, што 30% збор з продажу банкі будуць аддаваць у бюджэт. Тады выходзіць, што банк будзе купляць па большай цане, чым прадаваць, але такое немагчыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?