Пра гэта паведаміў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.

Гаворачы аб маючых адбыцца ў будучым годзе мерапрыемствах, іерарх расказаў: «Будслаўскі фэст па традыцыі пройдзе ў першыя выхадныя ліпеня, гэта значыць ён трапляе на 3-4 ліпеня». Адкрыццё міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм Magnificat-2015, па яго словах, адбудзецца 30 жніўня ў мінскім архікатэдральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі.

Акрамя таго, на 21-22 лістапада запланавана спецыяльная канферэнцыя, прысвечаная 50-годдзю завяршэння II Ватыканскага сабора — яна пройдзе ў мінскім Чырвоным касцёле. На ўдакладняючае пытанне, хто з іерархаў прыедзе ў беларускую сталіцу для ўдзелу ў канферэнцыі, Тадэвуш Кандрусевіч адказаў: «Ідэя ў нас толькі нядаўна з'явілася, і сказаць дакладна, хто гэта будзе, пакуль не магу. Але думаю, некага запросім».

Падводзячы вынікі гэтага года, сярод найбольш важных мерапрыемстваў у жыцці хрысціянскай царквы мітрапаліт Мінска-Магілёўскі назваў праваслаўна-каталіцкі форум, які прайшоў у Мінску ў чэрвені. У ім прынялі ўдзел іерархі з больш чым 20 краін свету, і ён у значнай ступені садзейнічаў умацаванню іміджу Беларусі на міжнародным узроўні.

Арцыбіскуп таксама звярнуў увагу на чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод ксяндзоў, які ў гэтым годзе праходзіў у Лідзе. Арганізацыя гэтага чэмпіянату таксама працягнецца, дадаў мітрапаліт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?