Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце атрымала запрашэнне Расіі прыняць удзел у святкаванні 70-годдзя Перамогі СССР над гітлераўскай Германіяй у наступным годзе, але ехаць у Маскву не мае намеру.

Delfi.lt

Delfi.lt

«Запрашэнне атрымана. Удзельнічаць у мерапрыемстве прэзідэнт не мае намеру», - сказаў BNS у аўторак прэс-сакратар прэзідэнта Мадэстас Науджус.

Падчас святкавання перамогі ў Другой сусветнай вайне Расія штогод робіць на Краснай плошчы ў Маскве вайсковы парад.

Прэзідэнты Літвы не ўдзельнічалі ў святкаванні Перамогі ні пяць гадоў таму, ні дзесяць гадоў таму, хоць кіраўнікі іншых краін Балтыі часам прымалі запрашэнні.

У гэтым годзе Расія разаслала запрашэнні ва ўмовах напружаных адносін з Захадам, які асудзіў анексію Крыма і падтрымку Расіяй сепаратыстаў на ўсходзе Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?