Беларусь растварылася ў Саюзнай дзяржаве Расіі і Кітая, нашу тэрыторыю засялілі кітайцы, пісьмовая беларуская мова стала наркотыкам… Віктар Марціновіч напісаў раман-фантазію, які стаў бестсэлерам.

Першы наклад «Мовы» раскупілі за два месяцы. Адразу выпусцілі другое выданне. За Марціновіча галасуюць рублём.

Раман «Мова» — не літаратура для інтэлектуалаў. Наркотыкі, сэкс, зброя, выбухі… Усё ў межах сцэнароў да сучасных баевікоў. Толькі з беларускім каларытам. І кіно атрымалася б цудоўнае.

Часта гавораць пра тое, што ў Беларусі па-беларуску не чытаюць. Адны гэта звязваюць з тым, што мовай карыстаюцца зусім мала людзей. Іншыя кажуць, што няма добрай літаратуры, і патрабуюць чытво для мас. Вось кніга Марціновіча такой і атрымалася — масавай.

«Мову» назвалі 7 экспертаў. Дарэчы, летась яго «Сфагнум» таксама трапіў у дзясятку найлепшых кніг па версіі «НН».

У Людмілы Рублеўскай сёлета выйшлі другая і трэцяя кнігі трылогіі аб Пранцішу Вырвічу — «Авантуры студыёзуса Вырвіча» і «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча». Некаторыя эксперты адзначалі адразу абедзве кнігі. Хтосьці толькі заключную. Мы не сталі выносіць кожную ў асобную пазіцыю.

Сярод іншых аўтараў, якіх часцей узгадвалі, — Віктар Казько, Васіль Быкаў, Генадзь Бураўкін, Рыгор Барадулін. Апошнія два пісьменнікі сёлета адышлі ад нас. Кнігу «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна», якая летась стала Кнігай года, сёлета перавыдалі. І яна трапіла ў лік самых прадаваных у «Акадэмкнізе».

З года ў год у экспертаў высокія пазіцыі займае класіка, перавыданні кніг без купюр, выданне спадчыны. І значна менш — маладая літаратура. Дэбютныя кнігі фактычна адсутнічаюць: назвалі толькі паэтычныя зборнікі Антона Рудака і Таццяны Нядбай. Але гэта высокая ацэнка іх.

Тройчы ўзгадваўся пераклад на беларускую мову кнігі Святланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд». Кніга пазначана 2013 годам, але рэальна да чытача яна трапіла толькі сёлета. Тое ж і з кнігай Паўла Севярынца «Беларуская глыбіня». 5 экспертаў назвалі пераклад «Прыгодаў Шэрлака Холмса» Конан Дойла. Праца, якую робяць Ганна Янкута і часопіс перакладной літаратуры «Прайдзісвет», — узорная і неабходная.

Сёлета эксперты назвалі 84 выданні з амаль трох дзясяткаў выдавецтваў (пераважная большасць — прыватныя).

Лідарам па колькасці згаданых кніг сёлета стала дзяржаўнае выдавецтва «Беларуская навука». Сярод недзяржаўных — «Кнігазбор». Разнастайнасць кніжак, названых экспертамі, дае арыенціры для чытачоў.

Выніковы рэйтынг падаецца паводле падліку балаў па дзесяцібальнай шкале. За кожнае першае месца ў спісе налічваецца 10 балаў, за другое — 9 і г.д. У выпадках кнігарняў — па выніках продажаў.

Дзясятка найлепшых кніг 2014 года выглядае так:

1. Віктар Марціновіч. Мова. — Мінск: Кнігазбор. — 48 балаў.

2. Васіль Быкаў. Ліквідацыя. Без цэнзуры. — Мінск: Медыял. — 33.

3. Генадзь Бураўкін. Нагаварыцца з зоркамі. — Мінск: Кнігазбор. — 28.

4. Віктар Казько. Час збіраць косці. — Мінск: Кнігазбор. — 24.

5. Васіль Быкаў. Мёртвым не баліць. — Мінск: Медыял. — 23.

6. Святлана Алексіевіч. Час сэканд-хэнд: канец чырвонага чалавека / Пераклад з рускай Ціхана Чарнякевіча, Валерыя Стралко. — Мінск: Логвінаў. — 22.

7. Барадулін Рыгор. У неба пехатою. — Мінск: Медыял. — 19.

8—9. Артур Конан Дойл. Прыгоды Шэрлака Холмса / Пераклад з англійскай Ганны Янкута, Кацярыны Маціеўскай і інш. — Мінск: Кнігазбор;

Рыгор Барадулін. Сны сасны. — Мінск: Галіяфы. — па 18.

10. Людміла Рублеўская. Авантуры студыёзуса Вырвіча. / Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда»;
Аляксандр Надсан. Выбранае / Укл. Ірыны Багдановіч. — Мінск: Кнігазбор. — па 17.

Андрэй Хадановіч, паэт, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра:

1. Вацлаў Гавэл. Жыццё ў праўдзе / Пераклад з чэшскай Сяргея Сматрычэнкі, Юліі Сматрычэнка. — Вільня: Логвінаў.
2. Артур Конан Дойл. Прыгоды Шэрлака Холмса.
3. Генадзь Бураўкін. Нагаварыцца з зоркамі.
4. Антон Рудак. Верхні горад. — Мінск: Кнігазбор.
5. Павел Гюле. Вайзэр Давідзік. / Пераклад з польскай Марыны Шода. — Вільня: Логвінаў.
6. Альгерд Бахарэвіч. Дзеці Аліндаркі. — Мінск: Галіяфы.
7. Антон Францішак Брыль. Ян Ялмужна: казка. — Мінск: Кнігазбор.
8. Людміла Рублеўская. Авантуры Студыёзуса Вырвіча / Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча.
9. Сяргей Дубавец. Сіні карабель у блакітным моры плыве. — Мінск: Каўчэг.
10. Таццяна Нядбай. Сірэны спяваюць джаз. — Варшава: Полацкія лабірынты.

Міхась Казлоўскі, краязнавец, рэдактар альманаха «Куфэрак Віленшчыны»:

1. Людміла Рублеўская. Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча.
2. Андрэй Федарэнка. Ціша. — Мінск: Мастацкая літаратура.
3. Масей Сяднёў. Выбраныя творы / Укл. Лідзіі Савік, Кастуся Цвіркі. — Мінск: Кнігазбор.
4. Аляксандр Надсан. Выбранае.
5. Валянцін Таўлай. Выбраныя творы. — Мінск: Беларуская навука.
6. Мікола Лупсякоў. Выбраныя творы. — Мінск: Беларуская навука.
7. Барыс Крэпак. Вяртанне імёнаў: нарысы пра мастакоў. У 2 кн. Кн. 2 — Мінск: Мастацкая літаратура.
8. Мікалай Махнач. Доўгая дарога да свабоды / Укл. Міхася Чарняўскага. — Мінск: Тэхналогія.
9. Артур Конан Дойл. Прыгоды Шэрлака Холмса.
10. Сцяпан Некрашэвіч, Мікола Байкоў. Руска-беларускі слоўнік. — Смаленск: Інбелкульт.

Людміла Рублеўская, пісьменніца, літагля-дальнік газеты «СБ. Беларусь Сегодня»:

1. Васіль Быкаў. Ліквідацыя. Без цэнзуры.
2. Рыгор Барадулін. Сны сасны. — Мінск: Галіяфы.
3. Віктар Шніп. Тутэйшая туга. — Мінск: Чатыры чвэрці.
4. Андрэй Федарэнка. Ціша.
5. Юры Станкевіч. Брамнік заўжды самотны. — Мінск: Галіяфы.
6. Віктар Марціновіч. Мова.
7. Франц Сіўко. Эдэм. — Мінск: Мастацкая літаратура.
8. Раман Свечнікаў. Рома едзе. — Вільня: Логвінаў.
9. Дзяніс Марціновіч. Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча. — Мінск: Чатыры чвэрці.
10. Антон Рудак. Верхні горад.

Лявон Баршчэўскі, перакладчык:

1. Тураўскае Евангелле. Факсімільнае выданне. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
2. Рыгор Барадулін. Сны сасны.
3. Генадзь Бураўкін. Нагаварыцца з зоркамі.
4. Ніл Гілевіч. Збор твораў у 23 тамах. — Мінск.
5. Віктар Казько. Час збіраць косці.
6. Таццяна Барысік. Жанчына і леапард. — Мінск: Кнігазбор.
7. Віктар Марціновіч. Мова.
8. Алесь Бяляцкі. Іртутнае срэбра жыцця. Пралог. Нататкі праваабаронцы.
9. Сяргей Дубавец. Сіні карабель у блакітным моры плыве.
10. Алесь Краўцэвіч. Краіна пагранічча. — Смаленск: Інбелкульт.

Аляксандр Фядута, даследчык літаратуры:

1. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. У 4 тамах 6 кнігах. — Мінск: Беларуская навука.
2. Святлана Алексіевіч. Час сэканд-хэнд: канец чырвонага чалавека / Пераклад з рускай Ціхана Чарнякевіча, Валерыя Стралко. — Мінск: Логвінаў.
3. Васіль Стома. Маё мястэчка. — Мінск: Лімарыус.
4. Віктар Марціновіч. Мова.
5. Я адзавуся! Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды / Укл. Сяргей Панізьнік. — Мінск: Лімарыус.
6. Тэрэса Голуб. Летапіс жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова / Выданне другое, папраўленае і дапоўненае. — Мінск: Беларуская навука.
7. Людміла Рублеўская. Трылогія аб Пранцішку Вырвічу.
8. Мікалай Маліноўскі. Кніга ўспамінаў / Пераклад з польскай Яніны Кісялёвай. — Мінск: Лімарыус.
9. Максім Багдановіч. Творы / Укл. Юрася Пацюпа. — Мінск: Мастацкая літаратура.
10. Артур Конан Дойл. Прыгоды Шэрлака Холмса.

Міхась Скобла, паэт, даследчык літаратуры:

1. Віктар Казько. Час збіраць косці.
2. Аляксандр Лукашук. Вяртанне нацыяналіста. — Мінск: Галіяфы.
3. Сяргей Абламейка. Настальгія. — Мінск: Галіяфы.
4. Павел Севярынец. Беларуская глыбіня. — Вільня: Логвінаў.
5. Гародня X—XX стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам. Пшэмыслаў Баравік, Юрый Гардзееў і інш. — Гародня: Гарадзенская бібліятэка.
6. Васіль Быкаў. Мёртвым не баліць. — Мінск: Медыял.
7. Барадулін Рыгор. У неба пехатою.
8. Ніл Гілевіч. Эпіграмы.
9. Арсень Ліс. Выбранае. — Мінск: Беларуская навука.
10. Анатоль Трафімчык. 1939 год і Беларусь: невядомая вайна. — Мінск: Янушкевіч.

Алег Дзярновіч, гісторык:

1. Кніжная спадчына Францыска Скарыны: Кніга Быцця; Кніга Выхад; Кніга Лявіт; Кніга Лічбы; Кніга Другі Закон. Факсімільнае выданне / Адк. рэд. Алесь Суша. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
2. Кніжная спадчына Беларусі: з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі / Склад. Алесь Суша. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя.
3. Віктар Казько. Час збіраць косці.
4. Аляксей Шаланда. Таямнічы свет беларускіх гербаў. Шляхецкая геральдыка Вялікага Княства Літоўскага. — Мінск: Янушкевіч.
5. Друцк: Друцк и Друцкая волость (княжество) в IX—XII вв., летопись древних слоев, князья Друцкие и их владения в XIII—XVIII вв., ремесло, промыслы, торговля (по данным археологии, нумизматики, письменных источников), памятники архитектуры и объекты туризма / Вольга Ляўко і інш. — Мінск: Беларуская навука.
6. Надзея Высоцкая. Радзивиллы. Несвиж. Замок. — Мінск: Беларусь.
7. Трафімчык Анатоль. 1939 год і Беларусь: забытая вайна.
8. Бахарэвіч Альгерд. Ніякай літасці Альгерду Б. — Мінск: Галіяфы.
9. Алесь Аркуш. Мясцовы час. — Полацкае ляда.
10. Беларусь в годы Первой мировой войны (1914—1918): сборник документов / Скл. Вадзім Урублеўскі і інш. — Мінск: Беларусь.

Валерый Пазднякоў, гісторык:

1. Надсан Аляксандр. Выбранае.
2. Алена Шацько. Колокола и колокольные звоны православных храмов западных регионов Беларуси: история и современность. — Беласток: Orthdruk.
3. Віктар Ляхор. Военная символика белорусов. Знамена и мундиры. — Мінск: Харвест.
4. Людміла Хмяльніцкая. Сигизмунд Юрковский — фотограф из Витебска. — Мінск: Чатыры чвэрці.
5. Беларуская даўніна. Выпуск 1 / Пад рэд. Ю.Мікульскага. — Мінск.
6. Дучыц Людміла, Клімковіч Ірына. Язычніцтва старажытных беларусаў. — Мінск: Харвест.
7. Unus pro omnibus. Валовічы ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага XV —XVIII стст. — Мінск: Медысонт.
8. Андрэй Мяцельскі. Забытая Альба. Очерк истории загородной резиденции Радзивиллов под Несвижем. — Мінск: Беларуская навука.
9. Гісторыя Навагрудка — з глыбінь вякоў да нашых дзён / М. П. Касцюк і інш — Мінск: Белстан.
10. Юры Гардзееў. Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма (1789—1792). — Смаленск: Інбелкульт.

Паўліна Вітушчанка, кнігарня «Логвінаў», Мінск:

1. Віктар Марціновіч. Мова.
2. Раман Свечнікаў. Рома едзе.
3. Святлана Алексіевіч. Час сэканд-хэнд: канец чырвонага чалавека.
4. Рыгор Барадулін. У неба пехатою.
5. Павел Севярынец. Беларуская глыбіня.
6. Тувэ Янсан. Небяспечнае лета / Пераклад са шведскай Алесі Башарымавай. — Мінск: Зміцер Колас.
7. Вольга Гапеева. Сумны суп. — Мінск: Галіяфы.
8. Сяргей Дубавец. Сіні карабель у блакітным моры плыве.
9. Адам Глобус. Апавяданні розных гадоў. — Вільня: Логвінаў.
10. Вацлаў Гавэл. Жыццё ў праўдзе.

Алесь Квіткевіч, інтэрнэт-кнігарня Prastora.by:

1. Арлоў Уладзімір. Ад Полацка пачаўся свет. — Мінск: Рыфтур.
2. Віктар Марціновіч. Мова.
3. Ёнас Люшар. Вясна барбараў / Пераклад з нямецкай Ірыны Герасімовіч. — Мінск: Паперус.
4. Васіль Быкаў. Ліквідацыя. Без цэнзуры.
5. Артур Конан Дойл. Прыгоды Шэрлака Холмса.
6. Генадзь Бураўкін. Нагаварыцца з зоркамі.
7. Сара Лундберг. Віта Белая Крэска / Пераклад са шведскай Надзеі Кандрусевіч. — Мінск: Кнігазбор.
8. Вільгельм Гаўф. Карлік Нос / Пераклад з нямецкай Уладзіміра Папковіча. — Мінск: Галіяфы.
9. Анатоль Бутэвіч. Паміж Княствам і Каронай. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда».
10. Аляксандр Краўцэвіч. Краіна пагранічча.

Вольга Клычкова, «Акадэмкніга», Мінск:

1. Міхаіл Валодзін. Наш старый добрый Вавилон. — Мінск: Медыял.
2. Віктар Марціновіч. Мова.
3. Васіль Быкаў. Мёртвым не баліць. Без цэнзуры.
4. Васіль Быкаў. Ліквідацыя. Без цэнзуры.
5. Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна / Укл.Наталлі Давыдзенка. — Мінск: Кнігазбор.
6. Святлана Алесіевіч. Час сэканд-хэнд.
7. Віктар Ляхор. Военная символика белорусов. Знамена и мундиры.
8. Освобождение Беларуси 1943—1944 / В. Абутураў, А. Літвін і інш. — Мінск: Беларуская навука.
9. Міхась Раманюк. Беларускія народныя строі. 2-е выданне. — Мінск: Дзяніс Раманюк.
10. Вольга Папко. Портреты князей Радзивиллов: из коллекции князя Константина Гогенлоэ-Шиллингсфюрста. — Минск: Zimaletto.

Алесь Мазанік, Іmbryk.by і «Кніжны кірмаш»:

1. Васіль Быкаў. Мёртвым не баліць. Без цэнзуры.
2. Васіль Быкаў. Ліквідацыя. Без цэнзуры.
3. Рыгор Барадулін. У неба пехатою.
4. Генадзь Бураўкін. Нагаварыцца з зоркамі.
5. Анатоль Грыцкевіч. Сцягі Оршы. — Мінск: Выдавец Аляксей Вараксін.
6. Анатоль Трафімчык. 1939 год і Беларусь: забытая вайна.
7. Віктар Марціновіч. Мова.
8. Аляксандр І. Бацкель. Маёнтак рыбы. — Мінск.
9. Вілейскі павет / Укл. Сяргея Макарэвіча, Дзяніса Канецкага. — Мінск: Галіяфы.
10. Севярын Квяткоўскі. Як стаць беларусам. Сто гісторый. — Мінск.

Найлепшыя кнігі папярэдніх гадоў

2013 — Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна.
2012 — Уладзімір Арлоў, Зміцер Герасімовіч. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя.
2011 — Адам Бабарэка. Збор твораў у 2 тамах.
2010 — Уладзімір Караткевіч. Ладдзя роспачы. Першае непадцэнзурнае выданне.
2009 — Алег Латышонак. Нацыянальнасць — беларус.
2008 — Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Укладальнік Міхась Скобла.
2007 — Павел Севярынец. Лісты з лесу.
2006 — Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?