Амерыканскія сухапутныя войскі далі брытанскай карпарацыі BAE Systems кантракт на распрацоўку Браніраванай шматмэтавай машыны (Armored Multi-Purpose Vehicle — AMPV), паведаміў сайт defensenews.com.

На першапачатковай стадыі кампанія атрымае $382 млн на стварэнне 5 варыянтаў баявой машыны пяхоты, пасля чаго Пэнтагон можа заключыць кантракт на замену ўсіх 2897 састарэлых бранетранспарцёраў М113, якія яшчэ застаюцца на ўзбраенні.

Гэтымі варыянтамі будуць: класічны БТР, машына для эвакуацыі з поля боя, машына-мабільны браніраваны медычны пункт, мабільны мінамётны транспарцёр, мабільны камандны пункт.

«Сямейства AMPV ліквідуе важныя недахопы сучасных Брыгадных бранетанкавых баявых групаў ў сфэрах абароненасці, здольнасці выжываць і мабільнасці», — адзначыў брыгадны генерал Дэвід Бэсет, кіраўнік праграм распрацоўкі наземных баявых сістэм.

AMPV таксама будзе мець тую ж ступень мабільнасці, што танкі M1 Abrams і баявымі машыны пяхоты M2/M3 Bradley. Гэта было слабым месцам М113, якія у выніку затрымлівалі рух бранетанкавых калонаў.

Адначасова AMPV будзе мець значна больш высокую ступень абароны ад варожага агню і мін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?