Былы прэм'ер-міністр Бельгіі Леа Тындэманс, які атрымаў мянушку Містар Еўропа, памёр на 93-м годзе жыцця.

Тындэманс узначальваў урад Бельгіі з 1974 па 1978 гады. Прычынай адстаўкі сталі супярэчнасці, якія тычыліся франкамоўнай і фламандскамоўнай грамад. Пасля гэтага ён паспяхова балатаваўся ў Еўрапарламент.

Яго падтрымалі 983 тысячы выбаршчыкаў. Гэты рэкорд у Бельгіі пакуль ніхто не перасягнуў.

Тындэманс актыўна ўдзельнічаў у працэсах еўраінтэграцыі, быў ганараваны міжнароднай прэміяй Карла Вялікага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?