Новым міністрам адукацыі стаў 53-гадовы Міхаіл Жураўкоў.

Тэндэнцыя апошняга часу — Лукашэнка прызначае кіраваць адукацыяй фізікаў і матэматыкаў. Папярэднікам Жураўкова быў Сяргей Маскевіч, а перад тым міністрам быў Аляксандр Радзькоў.

Жураўкоў нарадзіўся ў Салігорску, ён скончыў механіка-матэматычны факультэт БДУ (1984) і аспірантуру пры БДУ (1987). Тэмы ягонай кандыдацкай і доктарскай дысертацый супадаюць — «Механіка дэфармаванага цвёрдага цела». Доктарам фізіка-матэматычных навук Жураўкоў стаў ужо ў 32 гады.

Пасля заканчэння ўніверсітэта навуковец працаваў у інстытуце горна-хімічнай прамысловасці, адкуль перайшоў у «Беларускалій». У 1993—1996 Жураўкоў быў намеснікам начальніка службы аўтаматызаванай сістэмы кіравання прадпрыемствам па распрацоўцы і ўкараненні.

Пасля на працягу года будучы міністр папрацаваў у БНТУ і перайшоў у «альма-матар». У БДУ ён дайшоў да пасады дэкана механіка-матэматычнага факультэта, а пасля і да першага прарэктара.

У раздзеле «павышэнне кваліфікацыі» ў ягонай біяграфіі адзначана навучанне ў Хельсінкі, Берне, а таксама ў Сакле (Францыя). 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?