Піша Алег:

«Цытата: «Беларуская эміграцыя традыцыйна падтрымлівала рэспубліканцаў як правых і схільных да больш жорсткай палітыкі ў дачыненьні да Савецкага Саюзу».

Гэта адзін з міфаў, якія існуюць наконт беларускай эміграцыі. Першыя беларускія клубы былі дэмакратычныя яны былі створаныя ў 1928 г. і на выбарах падтрымалі Алфрэда Сміта. А ў 1960 г. яны падтрымалі Джона Кенэдзі.

Проста Фэдэрацыя рэсп. клюбаў была больш вядомая, таму і нарадзіўся гэты міф. Але беларусы самага "беларускага" гораду ЗША Саўт-Рывэру былі традыцыйна за дэмакратаў. А беларусы Саўт-Рывэру былі вельмі негатыўна настроены супраць камунізму.

Адзіны раз калі амаль усе нацыянальна сьведамыя беларусы паспрабавалі аб'яднацца вакол адной кандыдатуры — гэта ў 1964 г., калі галоўныя бел. арганізацыі ЗША заклікалі галасаваць за архікансэрватара (бо заклікаў да бескампрміснай барацьбы з камунізмам) Бары Галдуотэра. Але Галдуотэр перамог толькі ў шасці штатах.

А так палітычныя прыхільнасці былі прыкладна роўныя: што беларусаў, якія падтрымлівалі дэмакратаў, і беларусы, якія падтрымлівалі рэспубліканцаў.

Ёсьць два зубры беларускай дыяспары ў ЗША -- рэспубліканец Кіпель і дэмакрат Запруднік. :)»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?