На палаючым пароме Norman Atlantic знойдзены загінулы мужчына, два чалавекі атрымалі раненні. Пра гэта паведаміла міністэрства нацыянальнай абароны Грэцыі.

На дадзены момант ратавальнікі эвакуіравалі з парома 156 чалавек.

Сярод пасажыраў парома Norman Atlantic грамадзян Беларусі не выяўлена, паведамілі ў Пасольстве Беларусі ў Італіі.

Італьянскі паром, які перавозіў аўтамабілі і 466 пасажыраў з Грэцыі ў Італію, загарэўся ў Адрыятычным моры ў нядзелю раніцай. Паводле агенцтва Ройтэрз, пажар пачаўся ў грузавым адсеку, дзе знаходзіліся 222 аўтамабілі.

Італьянскія СМІ апублікавалі дадзеныя аб тым, што паром, які пад сцягам Італіі ішоў з грэцкага порта Патры ў італьянскі порт Анкона, нядаўна прайшоў прафілактычны кантроль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?