Не буду спрачацца з рэдакцыяй расійскага інтэрнэт-парталу наконт паняцця «дзяўчына», якой у гэтым годзе стала замужняя жанчына з цёмным мінулым.

Чытачы «Buro24/7» назвалі фотамадэль Алену Пермінаву самай стыльнай дзяўчынай Расіі.

На жаль, рэдакцыя «Buro24/7» асабліва не апісала стыль жонкі расійскага прадпрымальніка Аляксандра Лебедзева, а толькі пералічылі брэнды, у якіх Алена з'яўлялася ў 2014 годзе на вуліцах:

«Дзяўчатам з мадэльнымі фігурамі, прызнаемся, пашанцавала: яны добра выглядаюць ва ўсім, што апранаюць: касцюм Chanel, боты Versace, вышываная куртка Bohemique або джынсавыя шорты з белай майкай з H&M. І Лена Пермінава якраз сярод такіх шчасліўчыкаў. Але яна ўсё ж вылучаецца на фоне іншых ўладальніц бясконцых ног дзякуючы свайму асабліваму, бесклапотнаму і зусім лёгкаму стылю».

Дарэчы, біяграфія Алены не такая ідэальная як ногі.

У 2004 годзе фотамадэль была затрыманая ў адным з новасібірскіх клубаў, дзе (ёй было 17-гадоў) спрабавала прадаць 25 грамаў экстазі. Як высветлілася ў ходзе следства, распаўсюджваць наркотыкі Пермінаву прымушаў яе сужыцель. У верасні 2007 года Алене быў вынесены прысуд. Фотамадэль прысудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі ўмоўна.

Але, відаць, чорная паласа завершылася ў жыцці Алены Пермінавай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?