Сёння ля Галоўпаштамта ў Мінску актывісты Маладога фронта і былыя палітвязні Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў зладзілі акцыю «Паштоўка палітвязню». 

Лобаў і Дашкевіч раздавалі людзям паштоўкі з запоўненымі адрасамі і наклеенымі маркамі, у якія можна падпісаць і адправіць палітвязням, якія сустракаюць калядныя і навагоднія святы за кратамі. 

Акцыя цягнулася нядоўга. Актывісты паспелі раздаць усяго некалькі паштовак, а потым сышлі, каб пазбегнуць магчымага затрымання. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?