Паўторная дэстабілізацыя эканамічнай і фінансавай сітуацыі ў краіне недапушчальная.
Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка, прадстаўляючы на пасадзе старшыні праўлення Нацыянальнага банка Паўла Калавура.
«Гэтага ў краіне больш быць не можа. Нават з самых неймаверна складаных сітуацый мы павінны выходзіць годна. Запомніце, гэта ваша, перш за ўсё, зона адказнасці, ваша задача, — сказаў Лукашэнка. — Не дай бог гэта паўторыцца. І меры ў дачыненні да вас будуць прынятыя самыя жорсткія».
0
0
0
0
0
0