Аляксей Навальны паведаміў у сваім твітары, што вырашыў парушыць умовы хатняга арышту і едзе ў цэнтр горада на метро, на Манежную, дзе збіраюцца яго прыхільнікі.
Сёння Аляксей Навальны быў прысуджаны па справе «Іў Рашэ» да 3,5 года ўмоўнага тэрміну, яго брат Алег — да рэальнага тэрміну ў 3,5 года.
Увечары 30 снежня ў цэнтр Масквы сцягнутыя дадатковыя нарады супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Паўднёвы вестыбюль станцыі метро «Ахотны рад з 18:00 зачынены для выхаду пасажыраў. Манежная плошча перакрытая.
0
0
0
0
0
0