Расійскі хакеіст «Вашынгтона» Аляксандр Авечкін распавёў «Газете.Ru», што ажэніцца толькі з рускай дзяўчынай, а таксама выказаў надзею, што ў хуткім часе гэта адбудзецца.

«Спадзяюся, што гэта хутка адбудзецца. Як рускаму чалавеку, мне па натуры блізкая менавіта руская прыгажосць і душа. Так што мае словы пра тое, што я ажанюся толькі з рускай дзяўчынай, — чыстая праўда.

Мая мэта — такая сям'я, як тая, у якой я вырас. Бо мае бацькі ажаніліся ў маладосці і шчаслівыя да гэтага часу.

Сямейнае жыццё — гэта ў першую чаргу стабільнасць і вернасць. Ім трэба жыць разам, як у камандзе.

З дзяўчатамі, вядома, складаней зразумець, хто ёсць хто. Але і давяраць людзям наогул вельмі складана.

Менавіта таму мае сябры — гэта тыя, з якімі мяне збліжаюць агульныя інтарэсы», — адзначыў Авечкін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?