Прэзыдэнт Беларусi А.Лукашэнка павiншаваў праваслаўных хрысьціян Беларусі з Раством Хрыстовым.

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Раством Хрыстовым.

Гэта вялікае сьвята збліжае ўсіх нас, раскрывае сэрцы насустрач дабру і міласэрнасьці. Дапамагае яшчэ лепш усьвядоміць вечнае значэньне самых галоўных жыцьцёвых каштоўнасьцяў — моцнай, дружнай сям’і, надзейнага дамашняга ачага, міру і згоды на роднай зямлі. Напаўняе душу жаданьнем дапамагаць людзям, дзяліцца зь імі цеплынёй і любоўю.

У калядныя дні мы аддаём даніну павагі Беларускай Праваслаўнай Царкве, чыя дзейнасьць на працягу стагодзьдзяў служыць высакародным мэтам — яднаньню, умацаваньню даверу і ўзаемаразуменьня ў грамадзтве.

Няхай Раство Хрыстова прынясе дабрабыт і ўтульнасьць у вашы дамы, натхніць на добрыя пачынаньні і справы.

Жадаю вам моцнага здароўя, посьпехаў, шчасьця і цудоўнага настрою.

Аляксандар Лукашэнка

Паводле АТН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0