фота з фэйсбука Аляксандра Фядуты.

фота з фэйсбука Аляксандра Фядуты.

Сёння раніцай памёр Васіль Лявонаў. Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў журналіст Аляксандр Коктыш.

Моцны, разумны, валявы. Былы першы сакратар Магілёўскага абкама КПБ. Былы міністр сельскай гаспадаркі Беларусі. Былы палітычны зняволены, якога не зламала турма, напісаў у сваім фэйсбуку Аляксандр Фядута.

***

Васіль Лявонаў нарадзіўся 16 красавіка 1938 ў вёсцы Дубянец Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1964 скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, а потым Мінскую вышэйшую партыйную школу. Працаваў цесляром, шахцёрам, інжынерам-механікам, старшынём саўгаса.

У 1984-1989 старшыня Мандатнай камісіі, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. У 1991 на некалькі месяцаў прызначаны вядучым спеэцыялістам Галоўнага упраўленьня эканамічных сувязяў з капіталістычнымі краінамі ў Маскве. Пасьля забароны КПСС быў накіраваны гандлёвым прадстаўніком Беларусі ў Нямеччыну (1991-1994).

Падчас выбараў першага прэзідэнта Беларусі Лявонаў падтрымліваў В. Кебіча, аднак нягледзячы на гэта, прыняў прапанову А. Лукашэнкі заняць пасаду міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. В. Лявонаў не падтрымаў ідэю рэфэрэндуму 1996 года, пасля чаго ў міністэрстве пачаліся масіраваныя праверкі.

Васіль Лявонаў быў арыштаваны 11 лістапада 1997 года ў працоўным кабінеце. Яго арышт здымала група аператараў БТ. Экс-міністру былі прад’яўленыя абвінавачанні па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ: арт. 91.1 – «крадзеж маёмасці ў асабліва буйных памерах», арт. 169 — «атрыманне хабару» і арт. 213 — «незаконнае захоўванне баявых прыпасаў і зброі».

На судзе Лявонаў віны не прызнаў, заявіўшы, што лічыць сваё зняволенне палітычнай справай. 14 студзеня 2000 г. Васіль Лявонаў прызнаны Вярхоўным судом вінаватым у хабарніцтве і крадзяжы дзяржаўнай маёмасці ды пакараны 4 гадамі калоніі з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалены 5 кастрычніка 2000 г. паводле амністыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0