Афіцыйна пра гэта не абвяшчалася, але рэальныя крокі зробленыя. Так, запраўка па адрасе Брыкета, 23, што на выездзе на Гродна, сапраўды беларусізавалася. Аператар Аляксандр Пуха прыязна ўсміхаецца і гаворыць па-беларуску з усімі, нават з тымі, хто да яго звяртаецца па-руску.

На пытаньне, якім чынам рыхтавалі супрацоўнікаў, Аляксандр узгадвае курсы «Мова нанова» і кажа, што праводзіліся адмысловыя трэнінгі.

У той жа час на міні-запраўцы на Някрасава, 41 гавораць па-руску. На Казінца, 133 таксама.

А вось на запраўцы па адрасе Прыгарадная, 69 на слова «Дзякуй» чуем нясьмелае «Дзякуй і вам. Прыходзьце да нас яшчэ». 

Акрамя гэтага, з 1 студзеня старонка групы кампаніяў А-100 у фэйсбуку таксама перайшла на беларускую мову.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?