На прэзентацыі сцвярджаецца, што новы чып (сістэма-на-крышталі) памерам з пазногаць не толькі ў два разы мацнейшы за папярэднія мабільныя напрацоўкі кампаніі, але і можа паспаборнічаць з сучаснымі настольнымі вырашэннямі.

Tegra X1 выкананы па 20 нм тэхпрацэсе, мае 64-бітны 8-ядзерны вылічальны працэсар і 256-ядзерны графічны працэсар. Вылічальныя магутнасці дасягаюць 1 тэрафлопс (магутнасці суперкамп’ютараў 2000 года). Чып можа апрацоўваць відэа разрознення 4К з частатой 60 кадраў на секунду.

Па сцверджаннях кампаніі, архітэктура Maxwell чыпу Tegra X1 прынясе на мабільныя прылады графіку ўзроўню настольных камп’ютараў і кансоляў апошняга пакалення.

Напрыклад, такую карцінку.

Мяркуючы па прэзентацыі, чып нацэлены найперш на аўтаіндустрыю. Ён можа стаць асновай бартавых камп’ютараў, што змогуць весці машыну без удзелу чалавека. Для такога спатрэбіцца ўсяго два чыпы Tegra X1.

Аўтапілот здольны распазнаваць іншыя машыны, пешаходаў і раварыстаў, дарожныя знакі і светлафоры, як тое зараз робіць беспілотнае аўто Google. А таксама паркавацца ў належным месцы.

***

Кампанія Nvidia вядомая як адзін з двух найбуйнейшых вытворцаў графічных сістэм для настольных камп'ютараў. Мабілныя чыпы Tegra 2 мелі высокую папулярнасць у вытворцаў мабільных гаджэтаў. Наступнае пакаленне, Tegra 3, прайгравала канкурэнцыю чыпам кампаній Qualcomm і Mediatek (меркавана, праз высокія цэны, праблемы з перагрэвам і часам аўтаномнай работы). Але Tegra 3 ужо выкарыстоўвалася ў інфармацыйна-забаўляльных камп'ютарах Audi. Tegra 4 практычна не выкарыстоўвалася ў мабільных гаджэтах, але трапіла на борт аўто Tesla Model S.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?