На сайце solidarity16.org ад імя арганізатараў «Дзён беларускай салідарнасьці» зьявіўся зварот зварот, у якім, у прыватнасьці гаворыцца:

«Вынікі прэзідэнтскіх выбараў у Беларусі былі сфальсіфікаваныя ўладамі. Міжнародная супольнасць іх не прызнала. Уведзеныя санкцыі супраць беларускіх чноўнікаў, вінаватых ў фальсіфікацыях падчас выбарчай кампаніі. Толькі рэпрэсіі дапамаглі Лукашэнку падавіць масавыя пратэсты. Тысячы людзей былі кінутыя ў турмы, звольненыя з працы, адлічаныя з навучальных установаў, прайшлі праз катаванні і збіццё.

Але беларусаў не здолелі зламаць. Акцыі пратэсту не спыняюцца з 19 сакавіка. Хваля міжнароднай салідарнасці з Беларуссю пракацілася па ўсім свеце. Толькі кіраўніцтва Расіі прызнала выбары і працягвае аказваць рэжыму Лукашэнкі маральную, палітычную, эканамічную падтрымку. Расійскія чыноўнікі - Лаўроў, Грызлоў, Рушайла - разам з беларускім дыктатарам нясуць адказнасць за яго злачынствы. Сёння для ўсяго света відавочна, што апошняя дыктатура Еўропы ўтрымліваецца дзякуючы расійскай падтрымке.

Паважаныя расіяне! Мы ўдзячныя ўсім, хто быў з намі на вуліцах Мінска, хто прайшоў засценкі беларускага рэжыма, хто сумленна выконваў свой журналістскі абавязак, хто праводзіў акцыі салідарнасці ў беларускіх гарадах. Але лукашенізацыя сёння пагражае не толькі Беларусі, але і Расіі. Падтрымка беларускага дыктатара не красіць вашую краіну.

Мы, арганізатары Дзён беларускай салідарнасці, заклікаем беларусаў, якія жывуць за мяжой, і сяброў нашай краіны 16 красавіка прыйсці да дыплпматычных прадстаўніцтваў Расійскай Федерацыі ў сваіх краінах з патрабаваннем спыніць падтрымку беларускага рэжыма.

Мы лічым, што запланаванаваны на ліпень 2006 года саміт «вялікай васьмёркі» не мусіць прайсці ў Санкт-Петярбургу, калі ў Беларусі не будзе спынены тэрор супраць грамадзянскай супольнасці, не будуць даследаваныя справы зніклых апанентаў рэжыма, пакуль не будуць вызваленыя ўсе беларускія палітвязні. У кіраўніцтва Расіі ёсць рычагі, каб паўплываць на Лукашэнку.

Мы заклікаем беларусаў працягваць акцыі салідарнасці з палітвязнямі, сем’ямі зніклых, з усімі, хто змагаецца за свабоду Беларусі. 16 красавіка 2006 года кожны з нас можа правесці сваю акцыю.

  • запаліць ў вокнах свечкі свабоды,
  • выйсці са свечкамі і партрэтамі на вуліцы і плошчы гарадоў,
  • павязаць на адзенне ці машыну джынсавую ці бел-чырвона-белую стужкі,
  • замовіць малебны за палітвязняў,
  • узяць удзел у інтэрнэт-акцыях,
  • выразіць пратэст любым іншым мірным і законным спосабам.
  • Мы таксама заклікаем прыйсці ў 20.00 да пасольства Расійскай Федэрацыі ў Мінску (вул. Камуністычная, 6) са свечкамі і партрэтамі беларускіх зніклых і палітвязняў.

    За вашу і нашу свабоду!»

    Ініцыятыва правядзеньня дзён беларускай салідарнасьці займела папулярнасьць ня толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах. 16 дня кожнага месяца а 20-й гадзіне людзі запальваюць у вокнах «сьвечкі свабоды». За мяжой акцыі салідарнасьці часта праходзяць у людных месцах.

    solidarity16.org

    Клас
    0
    Панылы сорам
    0
    Ха-ха
    0
    Ого
    0
    Сумна
    0
    Абуральна
    0