Украінскія ўлады папярэдзілі, што аб'язныя шляхі на ўездзе ў самаабвешчаныя Данецкую і Луганскую народныя рэспублікі могуць быць замінаваныя. Патрапіць з самаабвешчаных утварэнняў ва Украіну і назад можна будзе толькі праз сем КПП, прычым аўтобусны рух спыняецца.

Як распавёў журналістам афіцыйны прадстаўнік РНБА Андрэй Лысенка, усяго вызначана 7 кірункаў, на якіх вырашаць пытанні ўезду і выезду будуць украінскія памежнікі, мытнікі і супрацоўнікі міліцыі. «Усе астатнія рубяжы будуць замініраваныя», — удакладніў ён.

Патрапіць з Украіны ў ДНР і ЛНР і вярнуцца назад можна будзе па наступных дарогах: Луганск — Шчасце - Новаайдар, Луганск — Станіца Луганская — Шырокі, Фашчаўка — Дэбальцава — Арцёмаўск, Горлаўка — Арцёмаўск, Данецк — Курахова, Данецк — Марыупаль (праз Валнаваху), Новаазоўск — Краснаармейск — Талакоўка — Марыупаль.

Лысенка патлумачыў, што для праезду праз КПП будзе неабходны дакумент, які пацвярджае асобу. Раней кіраўнік РНБА Аляксандр Турчынаў абвясціў аб абмежаванні руху людзей і тавараў праз лінію фронту на Данбасе. Паводле яго слоў, у выпадку, калі мясцовасць за 30 км ад сямі вышэйазначаных калідораў будзе абстрэльвацца, то і гэтыя праезды заблакуюць.

На заявы кіеўскіх палітыкаў адрэагавалі ў Данецку. Так, спікер народнага савета ДНР Андрэй Пургін сказаў, што заявы Турчынава ідуць насуперак з раней дасягнутымі дамоўленасцямі. «Я ўспрымаю гэта як спробу маніпуляцыі і спробу ціску перад перамовамі», — падкрэсліў ён.

Між тым Кіеў пачаў ажыццяўляць планы па блакаванні самаабвешчаных рэспублік. З 6 студзеня Дзяржаўная інспекцыя Украіны па бяспецы на наземным транспарце абвясціла аб спыненні аўтобуснага руху ў ДНР і ЛНР. Гэтае рашэнне тлумачыцца мерамі бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?