«Прэзыдэнт Буш зазірнуў у вочы Пуціну і пабачыў там сваяцкую душу, але я б хацела нагадаць, што Пуцін быў агентам КГБ. У яго там няма душы па вызначэньні», — заявіла Хілары Клінтан.
Такая замежная палітыка, на думку Клінтан, зьяўляецца «пустым губляньнем часу» і ня мае сэнсу, але «гэта сьвет, у якім мы зараз жывем».
Адзначым, што пасьля сваёй першай сустрэчы з Уладзімерам Пуціным на саміце G8 летам 2001 г. Джордж Буш заявіў, што зазірнуў у вочы расейскага прэзыдэнта і яны паказаліся яму «шчырымі і выклікаючымі давер».
Апроч Клінтан на тэму таго выказваньня Буша іранізаваў таксама і іншы кандыдат у прэзыдэнты ЗША ‑‑ Джон Маккейн. У інтэрвію ў сьнежні 2007 году ён паведаміў, што зазіраў у вочы Пуціна, але там здолеў пабачыць толькі тры літары К, Г і Б».