ААТ «Гомельскі вінаробны завод» абвясціла аб сваёй эканамічнай неплацежаздольнасці.
Пра гэта паведаміла Big Rate адна з кампаній, якой прадпрыемства павінна буйную суму грошай.
Зыходзячы з дакументаў, прадстаўленых фірме Гомельскім вінаробным заводам, прадпрыемства 18 снежня 2014 года падало заяву ў Эканамічны суд Гомельскай вобласці з просьбай прызнаць яго банкрутам. Заяўнік ужо абраў кандыдата на ролю антыкрызіснага кіраўніка. Ён паспрабуе «рэанімаваць» завод, 99,55% акцый якога належыць дзяржаве.
Да цяперашняга моманту крэдыторы падалі ў суд на арганізацыю больш за 70 іскавых заяў з патрабаваннямі разлічыцца па даўгах і сталі ў чаргу ў чаканні выплат.
Нагадаем, гомельскі вінаробны завод — адно з вядучых прадпрыемстваў галіны ў Рэспубліцы Беларусь па вытворчасці пладовых вінаў, заснаванае ў 1925 годзе. У снежні 2001 года вінзавод стаў камунальным даччыным унітарным прадпрыемствам, у 2011-м — дзяржаўным.
ААТ «Гомельскі вінаробны завод» створана на падставе рашэння Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта ад 8 снежня 2011 года шляхам пераўтварэння камунальнага даччынага унітарнага прадпрыемства «Гомельскі вінаробны завод». На заводзе ў 2011-м быў адноўлены выпуск лікёра-гарэлачных вырабаў, зробленыя і адпраўленыя ў гандлёвую сетку партыі горкіх настоек.