Германія можа даць Украіне крэдыт у памеры €500 млн. Пра гэта паведамляе Deutsche Welle.

У Берліне для падпісання рыхтуецца адпаведны дакумент. Адзначаецца, што падпісанне адбудзецца ў міністэрстве эканомікі Германіі.

Подпісы пад пагадненнем паставяць статс-сакратар ФРГ Маціяс Махніг і міністр эканамічнага развіцця і гандлю Украіны Айварас Абрамавічус.

Абрамавічус прыбудзе ў Берлін разам з прэм'ер-міністрам Украіны Арсеніем Яцанюком сёння, 7 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0