Мінулай ноччу каля вёскі Зарачанская Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці з рэек сышла цыстэрна, у якой знаходзілася 57 тон дызельнага паліва. 

Як паведамляе прэс-служба МНС, чыгуначны састаў з 64 вагонаў накіроўваўся з Літвы ў Барыспаль (Украіна) і складаўся з дзевяці цыстэрнаў для перавозкі дызельнага паліва. 

Да месца НЗ у 23.40 былі накіраваныя падраздзяленні МНС, у тым ліку службы хімічнай і радыяцыйнай абароны. Ніхто ў выніку інцыдэнту не пацярпеў, чыгуначнае палатно не пашкоджана, разліву паліва не адбылося. Пад'ёмнымі кранамі чыгуначная цыстэрна была пастаўленая на колавую пару і адбуксаваная ў рамонтную зону. 

Затрымка ў руху 12 цягнікоў рознага прызначэння склала да шэсць з паловай гадзін. У 3.52 рух чыгуначных саставаў адноўлены ў штатным рэжыме. 

Прычына сходу колавай пары з рэек высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?