Алесь Зарэмбюк

Актывіст незарэгістраванага руху «За Свабоду» Алесь Зарэмбюк аказаўся вінен дзяржаве больш за паўмільёна рублёў. Пра гэта ён выпадкова даведаўся днямі.

Спадар Алесь атрымаў пастанову суддзі Мастоўскага раённага суда Гарадзенскай вобласці А. Боцькі пра тое, што ён пакараны штрафам у памеры 15 базавых велічынь паводле ч.1 артыкула 23.24 Адміністрацыйнага кодэксу Рэспублікі Беларусь «за парушэнне устаноўленага парадку правядзення сходаў». Актывіста абвінавацілі ў арганізацыі сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі горада Масты .

Суддзя вырашала правесці слуханні па справе Алеся Зарамбюка ў ягоную адсутнасць. Яна матывавала сваё рашэнне тым, што абвінавачаны ухіляецца ад яўкі і няма ніякай магчымасці ажыццявіць ягоны прымусовы прывод. Заява суддзі здзівіла спадара Алеся.

— Я нікуды не хаваўся і ні ад чаго не ўхіляўся. Павесткі ў суд мне ніхто не прыносіў. Таму такая пазіцыя суддзі мне не зразумелая, — кажа Алесь Зарэмбюк.

У якасці сведак выступалі міліцэйскія работнікі.

Алесь Зарамбюк плянуе абскарджваць гэтае рашэнне ў Гарадзенскім абласным судзе.

Паводле milinkevich.org

Глядзі яшчэ:
За сустрэчу з палітыкам — пад суд

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру