Груз вытворчасці беларускага ААТ «Агракамбінат «Скідзельскі» быў затрыманы 7 студзеня ў пункце папярэдняга паведамлення «Чырвоная Горка».

«Згодна з прад'яўленымі для кантролю дакументамі ўвозілася замарожаная прадукцыя — тушка кураня бройлера 2-га гатунку. Пры фізічным даглядзе інспектары Упраўлення Рассельгаснагляду высветлілі, што ў склад грузу ўваходзіла прадукцыя, выпрацаваная падчас дзеяння часовых абмежаванняў на пастаўкі з гэтага прадпрыемства. Знешні выгляд прадукцыі сведчыў аб парушэнні прадпрыемствам тэхналогіі апрацоўкі птушкі», — паведамляецца на сайце Рассельгаснагляду.

Нагадаем, што ў лістападзе Рассельгаснагляд забараніў увоз у РФ прадукцыі беларускіх мяса-малочных прадпрыемстваў. Агулам пад «санкцыі» трапілі больш за 20 вытворцаў. У якасці прычын называлася неадпаведнасць беларускай прадукцыі нормам заканадаўства РФ і Мытнага саюза. У пачатку снежня была праведзена маштабная сумесная беларуска-расійская праверка, і шэраг прадпрыемстваў – у тым ліку і «Агракамбінат «Скідзельскі» - ізноў атрымалі дазвол увозіць сваю прадукцыю на тэрыторыю Расіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?