AFP

AFP

«Барселона» разарвала адносіны з Міжнароднай федэрацыяй футбольных асацыяцый (ФІФА). Пра гэта заявіў прэзідэнт каталонскага клуба Хасэп Бартамеў, перадае партал Goal.com.

«Сіне-гранатавыя» прынялі такое рашэнне з-за санкцый з боку ФІФА, якія забаранілі каталонцам набываць новых футбалістаў з 1 верасня 2014 г. па 31 снежня 2015-га нібыта з-за парушэнняў пры трансферах і рэгістрацыі непаўналетніх гульцоў. «У перыяд санкцый мы не будзем падтрымліваць любыя інстытуцыйныя адносіны [з ФІФА]», - паведаміў Бартамеў.

Кіраўнік «Барселоны» даслаў ліст прэзідэнту федэрацыі Блатэру, а таксама папярэдзіў, што не будзе прысутнічаць на цырымоніі ўручэння «Залатога мяча» -2014, якая пройдзе 12 студзеня ў Цюрыху.

На прэстыжную ўзнагароду прэтэндуюць форвард «сіне-гранатавых» Ліянэль Месі, форвард мадрыдскага «Рэала» Крыштыяну Раналду і галкіпер мюнхенскай «Баварыі» Мануэль Ноер.

У пачатку студзеня каталонцы абвясцілі пра звальненне Андоні Субісарэты з пасады спартыўнага дырэктара клуба. Акрамя таго, з'явілася інфармацыя аб магчымай адстаўцы галоўнага трэнера Луіса Энрыке, які нібыта пасварыўся з адным з ключавых гульцоў каманды Ліянэлем Месі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?