Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 4 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку ўзаемадзеяння аператараў паштовай сувязі з органамі, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць».

Дакумент падрыхтаваны для ажыццяўлення прававога рэгулявання парадку ўзаемадзеяння аператараў паштовай сувязі з праваахоўнымі органамі, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

У прыватнсці, указам вызначаюцца абавязкі аператараў паштовай сувязі «па стварэнні ўмоў і аказанні садзейнічання ўпаўнаважаным дзяржаўным органам у правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у межах барацьбы са злачыннасцю».

Таксама ўстанаўліваецца парадак доступу да баз даных, аўтаматызаваных сістэм аператараў і інфармацыі, неабходнай пры выкананні аператыўна-вышуковых задач. Такім чынам, фарміруюцца ўмовы для аптымальнага размеркавання нагрузкі паміж суб'ектамі аператыўна-вышуковай дзейнасці, павышэння ступені аператыўнасці мерапрыемстваў і выкарыстання пры гэтым сучасных аналітычных метадаў.

Палажэнне аб парадку ўзаемадзеяння аператараў паштовай сувязі з органамі, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць, набудзе моц праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання ўказа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?