Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў абверг інфармацыю, якая з'явілася ў СМІ, аб куплі Пуціным вілы ў Іспаніі.

Пра гэта ён паведаміў у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы».

«Гэта неарыгінальны жарт», — адзначыў Пяскоў.

Раней брытанская газета Daily Mail паведаміла аб куплі расійскім прэзідэнтам асабняка ў правінцыі Малага, які абышоўся яму ў 15 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў (каля 22,7 млн даляраў). Агульная плошча ўчастка — 18 тысяч квадратных метраў, на яе тэрыторыі ёсць верталётная пляцоўка і гараж больш чым на 22 аўтамабілі.

Паводле выдання, на віле плануецца вырошчваць элітныя гатункі вінаграда. Цана пляшкі віна, вырабленага з гэтага вінаграду, можа быць вышэй за 750 фунтаў стэрлінгаў (каля 1135 даляраў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?