Фота Анатоля Клешчука.

Фота Анатоля Клешчука.

У слоўніках чытаем такое: нацыянальны нігілізм — гэта «заніжаная ацэнка свайго этнасу, адсутнасць веры ў перспектывы яго будучыні. Сыходзіцца з моўным нігілізмам, неахвотаю гаварыць на сваёй этнічнай мове і вучыць гэтай мове сваіх дзяцей».

Можна многа чаго дабаўляць, можна прыводзіць многа прыкладаў з цяперашняй і колішняй гісторыі. Але зараз на гэта не хопіць часу. Скажу толькі пра сёе-тое.

По-першае,трэба адразу адзначыць, што ёсць нацыянал-нігілісты пасіўныя і нацыянал-нігілісты актыўныя.

Адной з асноўных прыкмет нацыі ці этнасу з’яўляецца мова. Таму калі ў месцах кампактнага пражывання вялікі працэнт людзей пэўнага этнасу не прызнае мову свайго этнасу за родную, там яўная прыкмета адчувальнага нацнігілізму. Усіх тых людзей мы не можам назваць нацнігілістамі, бо для многіх з іх ёсць апраўдальныя прычыны таго, што ў іх родная мова іншага этнасу. Але для многіх з іх гэта знак таго, што іх апанавала такая хвароба, як нацнігілізм.

Прыводжу даныя перапісу насельніцтва за 1989 г. Працэнт прадстаўнікоў асноўных нацый рэспублік СССР, якія ў сваіх рэспубліках не прызналі мову сваёй нацыі роднай: рускія ў РСФСР — 0,05%, грузіны ў Грузіі — 0,27%, армяне ў Арменіі — 0,35%, літоўцы ў Літве — 0,41%, кіргізы ў Кіргізіі — 0,46%, таджыкі ў Таджыкістане — 0,75%, туркмены ў Туркменіі — 0,76%, азербайджанцы ў Азербайджане — 0,88%, эстонцы ў Эстоніі — 1,06%, узбекі ва Узбекістане — 1,32%, казахі ў Казахстане — 1,42 %, латышы в Латвіі — 2,63%, малдаване ў Малдове — 4,58%, украінцы ва Украіне — 12,3%, беларусы ў Беларусі — 19,8%.

Словы тут лішнія. Беларусь з Украінай на агульным фоне выдзяляюцца адмыслова. Але ў Беларусі і на Украіне не ўсюды аднолькава.

Па-першае, адрозніваецца вёска і горад. У вёсках, як і на ўсім свеце, абсалютна панавала мо́ва свайго́ этнасу. Перапіс 1970 г.: у Беларусі не прызналі беларускую мову роднай 9,85% беларусаў (у вёсках 1,18%, у гарадах 24,54%), ва Украіне не прызналі роднай мовай украінскую 8,58% украінцаў (у вёсках 1,31%, у гарадах 17,17%).

На Украіне яшчэ было па-рознаму ў розных гарадах. Так, у 1970 г. украінцы не прызналі украінскую мову роднай: у гарадах Кіраваградскай вобласці 4,41%, у гарадах Мікалаеўскай вобласці 26,74%.

На Палессі да нацнігілізму ў старыну адносіліся негатыўна. Дый не толькі на Палессі. Калі чалавек не гаворыць мовай свайго этнасу ці мікраэтнасу з сваімі маці і бацькам, дык гэта лічылася такім жа, як забіць чалавека, аграбіць, абакрасці ці штосьці падобнае.

З некім іншым ды яшчэ ў горадзе, дык можна па-усякаму гаварыць. А з бацькам, з маці, ды яшчэ з раднёю, з суседамі, — дык не. І калісьці таксама мову прыходзілася бараніць.

Як людзей папракалі, чаму яны не пераходзяць на прэстыжную мову, дык у Драгічынскім раёне ім адказвалі: «А чы мы в Бога тыля вкралы?!»

Адным словам так: як бы якія людзі ўкралі ў Бога цялё, дык яны мелі б права гаварыць мовай расейскай, польскай, нямецкай, кітайскай і ўсякай іншай. Але мовай ці гаворкай свайго этнасу гаварыць ужо не мелі б права.

А вось у вёсцы Млынок Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці казалі так: «А ці мы ў Бога цялё з’елі?!»

Гэта ўсё абарона права гаварыць мовай свайго этнасу.

А яшчэ я пачуў у 1958 г. у Мінску такую прыказку: «Павесіла лапці на святлафор».

Гэта пра дзяўчыну ці маладзіцу, якая прыехала з вёскі ў Мінск, пражыла тут некалькі дзён і за гэтыя дні зусім «забылася» беларускую мову.

Раскажу вось пра што. Першы раз я прыехаў у Мінск у 1958 годзе. Чым тады Мінск мяне здзівіў?

Здзівіў мяне тым, чаго я не чакаў. А што я чакаў? Я чакаў тое, што я чуў пра Мінск і цэнтральна-усходнюю Беларусь, пра яе гарады.

Я лічыў, што пануе ў Мінску расейская мова. А што я ўбачыў? Я ўбачыў, што ў Мінску пануе беларушчына. Недзе так працэнтаў 75 жыхароў Мінска ў 1958 г. гаварыла на моўнай сістэме, аснова якой была беларуская. Асабліва фанетыка і сінтаксіс. Не, гэта не была выкштальцоная мова, гэта не была мова беларускага тэатра. У ёй было нямала расейскіх слоў. Але беларуская аснова у ёй была яўная. Праўда, ужо тыя дзеці, якія прайшлі дзіцячыя садкі, гаварылі па-расейску.

Жыў я тады ў Берасцейскай вобласці. Час ад часу наведваў горад Берасце. У Берасці тады тубыльніцкай заходнепалескай гаворкай валодала прыкладна трэцяя частка насельніцтва. Бывала, ідзеш вуліцай Берасця і праз некалькі крокаў чуеш заходнепалескую гаворку. Дык вось, на канец 1950-х гадоў працэнт людзей, якія валодалі мясцовай тубыльніцкай гаворкай для горада Берасця я вызначыў у 33%, а для горада Мінска — у 75 %.

Першы раз я быў у Мінску ў 1958 г. А ў 1959 г. быў праведзены Усесаюзны перапіс насельніцтва. Дык вось якія дадзеныя гэтага перапісу па горадзе Мінску: беларусаў 324.875 чалавек (63,8%), з іх адзначана беларуская мова роднай у 243.869 чалавек (75,1% ад усіх беларусаў Мінска), руская мова — 80.906 (24,9%), іншыя мовы — 100 чал. (0,03%).

Як бачым, розніца не малая паміж маёй ацэнкай і дадзенымі перапісу. У чым прычына? Сваёй ацэнкі я не магу мяняць, бо гэта мая ацэнка. Як я нешта буду мяняць, дык гэта ўжо не мая ацэнка. А вось наконт перапісу. Я не адно дзесяцігоддзе пражыў у Мінску і многа наслухаўся пра фальшы, якія тварылі ў Мінску пры перапісах. Назаву некаторыя з іх.

Заўважу, што сярод перапісчыкаў бывае нямала актыўных нацнігілістаў.

1.Заходзіць перапісчык у хату. Апытвае. Там, дзе родная мова, піша алоўкам. Выходзіць з кватэры, напісанае алоўкам сцірае ґумкай і роднай мовай піша рускую мову.

2. Заходзіць перапісчык у хату. Апытвае. Пра родную мову не пытае. Выходзіць з кватэры, роднай мовай запісвае рускую мову.

3. Заходзіць перапісчык у хату. Пытае пра родную мову. Яму гаспадыня адказвае: «Мая такая родная мова, як я гавару. Вы ж чуеце». Перапісчык аж падскаквае з радасці: яму ж дазволілі запісаць так, як ён хоча. Роднай мовай запісвае рускую мову.

4. Заходзіь перапісчык у хату. Пытае пра родную мову. Яму гаспадар адказвае: «Беларуская». Перапісчык пярэчыць: «Як гэта так «беларуская», я ж чую, што вы добра гаворыце па-руску!»

5. А можа чалавек гаварыць на такой моўнай сістэме, у якой пераважае беларускі кампанент, але пры перапісе сам назаве роднай мовай рускую мову. Бо за беларускую мову ён лічыць толькі такі варыянт беларускай мовы, які чуваць у беларускіх тэатрах, у радыё, на тэлебачанні.

Дык вось, у Мінску на 1959 г. працэнтаў 15 набярэцца такіх «рускамоўных», якія прыведзены ў папярэдніх пунктах.

У 1959 г. па перапісе сярод беларусаў, якія жылі тады ў Беларусі, у 93,18% роднай мовай запісана беларуская, у 6,77% — руская, у 0,06% — іншыя мовы. Але калі ўлічыць, што пры перапісу 1959 г. былі фальсіфікацыі, пра якія толькі што гаварылася, дык на іх на ўсю Беларусь пойдзе працэнтаў два.

А яшчэ з канца 1940-х гадоў у гарадах і мястэчках Беларусі арганізавана многа дзіцячых садкоў. А большая частка дзяцей, якія прайшлі гэтыя дзіцячыя садкі, зрусіфікавана.

Дык на 1950 г. працэнт рускамоўных беларусаў трэба скараціць яшчэ працэнтаў на два.

У такім выпадку ў 1950 г. сярод этнічных беларусаў, якія жылі ў Беларусі, беларускамоўныя складалі прыблізна 97%, а рускамоўныя беларусы 3%.

Гэта значыць, на той час беларусы, якія не прызнавалі беларускую мову роднай, складалі 3% ад усіх беларусаў, якія жылі ў Беларусі, а гэта толькі трошачкі больш, чым у іншых вялікіх народаў Еўропы і СССР. А гэта ўсё значыць, што ў 1950 годзе не было і мовы про беларускі нацнігілізм. Такой хваробай беларусы тады яшчэ не хварэлі.

Правільней было б сказаць, што нацнігілізм быў, але вельмі слабенькі. У прыватнасці, у некаторых буйных гарадах яшчэ да рэвалюцыі значная колькасць беларусаў ужо не ўжывала беларускую мову.

У 1958 годзе, як я прыехаў у Мінск, дык спыніўся ў сваіх землякоў на Аўтазаводзе. І яшчэ гаварылі многа вось пра што. Гаспадары аддавалі сваю дачку ў школу. І вось яны не маглі вырашыць, у якую школу аддаць дзяўчынку: у рускую ці ў беларускую. Тады як хто ў Мінску хацеў аддаць дзіця ў беларускую школу, дык ніякай праблемы не існавала. Беларускія школы былі па ўсім горадзе. І напаўняльнасць у іх была нармальнай. Праўда, ва ўсім Мінску рускіх школ было болей, чым беларускіх. Аддалі дзяўчынку ўсё ж у рускую школу. Чаму? Руская школа была намнога бліжэйшай, чым беларуская.

Трошкі скажу пра чысты рускі язык.

Калі спытаць жыхара Мінскай вобласці, якая галоўная мова горада Мінска, дык ён скажа — «чысты рускі язык». І калі спытаць жыхароў паўднёвай, палескай часткі Берасцейскай вобласці: якая самая галоўная мова ў горадзе Берасці? Адкажуць: «чысты рускі язык». Але ёсць і іншыя думкі. Як, напрыклад, успрымаюць «чысты рускі язык» горада Мінска жыхары палескай часткі Берасцейскай вобласці?

Справа была ў 1960-тыя гады. Драгічынскі раён. Мая дваюрадная сястра аддала сына ў Мінск у мастацкую школу. У сваёй школе дома ён павінен быў пайсці ў чацвёрты клас.

Хлопец правучыўся ў Мінску вучэбны год, на летнія канікулы прыехаў да бацькоў. І гаварыў тым «чыстым рускім языком», які быў тады мовай эліты ў Мінску. Сястра запрасіла мяне і майго бацьку ў госці. І вось што яна нам кажа пра свайго хлопца: «Я думала, што ён будзе жыць у горадзе, дык будзе гаварыць па-руску, а ён, чуеце, гаворыць па-беларуску». Яна бачыла ў мове свайго сына толькі беларускі кампанент. Але ж яна яго бачыла, значыць, ён ёсць. У школе беларускай мовы яна не вывучала.

Яшчэ адзін прыклад. Жыхар Берасця дзён дзесяць быў у Мінску. Вечарамі ён гуляў па горадзе і вызначаў, якой мовай гавораць людзі. Вось яго вывад: 80% говорыць трасянкай, г.зн. такой сістамай, у якой вельмі выразна выступае беларускі кампанент, хаця таксама і рускі кампанент высокі. Шкада, што гэты чалавек не пахадзіў па Мінску ранкам, калі людзі ідуць на працу, ды не пастаяў у чэргах, ды не зайшоў у паліклініку. Ён пачуў бы яшчэ такі варыянт мовы, які быў тут у 1958 годзе. На такім варыянце яшчэ і цяпер гаворыць у Мінску працэнтаў 20 насельніцтва.

Група навукоўцаў з Мінска была ў Маскве на канферэнцыі. Узялі квіткі на цягнік да Мінска. Прыехалі на вакзал. Шукаюць свайго цягніка. Вырашылі правадніцы спытаць. Яна загаварыла з моцным беларускім акцэнтам. Больш распытваць не трэба было: ясна, што яны прышлі да свайго цягніка.

У Берасць ездзіла ў госці да сваіх сяброў адна маладзіца, адукацыя вышэйшая, філолаг. Родам з-пад Гомеля. Я яе спытаў, якую яна дае ацэнку для той мовы, якая дамінуе цяпер у горадзе Берасці. Яна адказала: «Гэта заходнепалеская гаворка».

Дык вось: розныя погляды, розныя ацэнкі адной і той рэаліі.

а) Дамінуючая моўная сістэма ў Мінску. Адны лічаць, што гэта «чыстый рускій язык», другія лічаць, што гэта «звычайный беларускій язык», трэція лічаць, што гэта «трасянка».

б) Дамініруючая моўная сістэма ў Берасці. Адны лічаць, што гэта «чыстый рускій язык», другія лічаць, што гэта «заходнепалеская гаворка».

Многае залежыць ад таго, што гэтыя людзі глядзяць з розных званіцаў.

Нарэшце яшчэ адзін факт. Мінск, 1958 год. Заходжу ў магазінчык. Там усяго адна прадаўшчыца. Сярэдніх гадоў, па нацыянальнасці — габрайка. Людзі падыходзілі — яна прадавала. І ў размове з людзьмі яна пераходзіла то з рускай мовы на беларускую, то з беларускай на рускую. Для яе абедзве гэтыя мовы былі раўназначныя.

Рэзюмэ

У адрозненне ад іншых нацый Еўропы, многія беларусы і ўкраінцы падвержаны «захворванню» нацыянальным нігілізмам. З’ява гэтая параўнальна новая. Першы раз у жыцці я наведаў Мінск у 1958 годзе. Тады ў сталіцы Беларусі ад гэтай хваробы пакутавала не больш 4% беларусаў.

* * *

У арыгінале гэты артыкул навуковец апублікаваў сваёй роднай заходнепалескай гаворкай. Ён сам зрабіў беларускі пераклад для «Нашай Нівы», але папрасіў побач падаць і арыгінал. З удзячнасцю за артыкул мы выконваем гэтую яго просьбу.

Ф.Д.Клымчук. Нацыона́льный нігілі́зм 

В словаря́х чыта́йімо тако́е: Нацыона́льный нігілі́зм – гэ́то «заны́жана оцэ́нка свого́ э́тносу, ныві́ра пырспыкті́вы ёго́ бу́душчого. Схо́дыцьця з мо́вным нігілі́змом, ныохо́тыю говоры́ты на свою́й этні́чнуй мо́вы і гучы́ты гэ́туй мо́вы свойі́х дытэ́й».

Мо́жна мно́го чого́ добавля́ты, мо́жна прыво́дыты мно́го прыме́рув з допі́рышныйі і ко́лышныйі істо́рыйі. Алэ допі́ро на гэ́тэ ны хва́тыть чя́су. Скажу́ оно́ про дэ́шо.

По-пэ́ршэ,трэ́ба одра́зу зазна́чыты, шо е нацыона́л-нігілі́сты пасі́вны і нацыона́л-нігілі́сты акті́вны.

Одны́м з основны́х пры́знакув на́цыйі чы э́тносу явля́йіцьцья мо́ва. Тому́ як шо в місьця́х компа́ктного прожыва́ння вылы́кый процэ́нт людэ́й пэ́вного э́тносу ны прызнае́ мо́ву свого́ этносу за рі́дну, там я́вный пры́знак ошчуті́мого нацнігілі́зму. Всіх тых людэ́й мы ны мо́жымо назва́ты нацнігілі́стамы, бо ля мно́гых з йіх е оправда́льны прычы́ны того́, шо в йіх рі́дна мова друго́го э́тносу. Алэ́ ля мно́гых з йіх гэто знак того́, шо йіх опанова́ла така́я хворо́ба, як нацнігілі́зм.

Прыво́джу да́ны пе́репісі населе́нія за 1989 р. Процэ́нт прыдставі́телей основны́х на́цый рыспу́блік СССР, якы́йі в свойі́х рыспу́бліках ны прызна́лы мо́ву свэйі на́цыйі рі́дныю: ру́ськы в РСФСР – 0,05%, грузі́ны в Гру́зійі – 0,27%, армя́нэ в Арме́нійі – 0,35%, лыто́вці в Лытві́ – 0,41%, кіргі́зы в Кіргі́зійі – 0,46%, таджы́кы в Таджыкыста́ны – 0,75%, туркмэ́ны в Туркменійі – 0,76%, азэрбайджа́нці в Азербайджа́ны – 0,88%, эсто́нці в Эсто́нійі – 1,06%, узбе́кы в Узбекыста́ны – 1,32%, каза́хы в Казахста́ны – 1,42%, латышы́ в Латвійі – 2,63%, молдава́нэ в Молда́війі – 4,58%, украйі́нці на Вкрайі́ны – 12,3%, білору́сы в Білору́сі – 19,8%.

Слова́ тут лы́шны.

Білору́сь з Украйі́ныю на о́бшчым фо́ны выдыля́юцьця одмысло́во. Алэ́ в Білору́сі і на Вкрайі́ны. ны всю́ды одна́ково.

По-пэ́ршэ, одружня́йіцьця сыло́ й мі́сто. В сё́лах, як і на всім сві́ты, абсолю́тно пану́е мо́ва свого́ этносу. Пэ́рыпысь 1970 р.: в Білору́сі ны прызналы білору́ську мову рі́дныю 9,85% білорусув (в сёлах 1,18%, в міста́х 24,54%), на Вкрайі́ны ны прызна́лы рі́дныю мову вкрайі́нську 8,58% украйі́нцюв (в сё́лах 1,31%, в міста́х 17,17%). На Вкрайіны шэ було́ по-ра́зному в ра́зных міста́х. Так, в 1970 р. украйінці ны прызна́лы украйі́нську мову рі́дныю: в міста́х Кіровогра́дськыйі о́бласті 4,41%, в міста́х Мыкола́ёвськыйі о́бласті 26,74%.

На Полі́ссі до нацнігілі́зму в старыну́ одно́сылсь ныгаты́вно. Да й ны ты́лько на Полі́ссі. Як шо чолові́к ны гово́рыть рі́дныю мо́выю с свойі́мы ма́тыры́ю й ба́тьком, то гэ́то лычы́лось такы́м са́мым грыхо́м, як забы́ты чолові́ка, огра́быты, обокра́сты чы шось похо́же. С кы́мся другы́м да шэ в мі́сты, то мо́жна по вся́кому говоры́ты. А з ба́тьком, з ма́тырыю, да шэ з родне́ю, с сусі́дамы, то не. І ко́лысь такса́мо мо́ву прыхо́дылось отста́юваты. Як лю́дюм доганя́лы, чому́ воны́ ны пырыхо́дять на прысті́жну мо́ву, то в Дорогы́цькому раё́ны йім отка́зувалы: «А чы мы в Бо́га тыля́ вкра́лы?!» Одны́м сло́вом так: якбы́ якы́йі лю́дэ вкра́лы в Бо́га тыля́, то воны́ ма́лы б пра́во говоры́ты мо́выю ру́ськыю, по́льськыю, нымэ́цькыю, кыта́йськыю… Алэ́ мо́выю чы го́вором свого́ э́тносу говоры́ты вжэ ны ма́лы б пра́ва. А от в сылі́ Млыно́к Жы́тковыцького раё́на Го́мыльськыйі о́бласті каза́лы так: «А ці мы ў Бо́га цялё з’е́лі?!»

Гэ́то всэ зашчы́та пра́ва говоры́ты мо́выю свого́ э́тносу.

А шэ почу́в в 1958 р. в Мынську таку́ю пры́казку: «Повесила лапти на светофор». Гэ́то про ді́вчыну чы молоды́цю, яка́я прыйі́хала с сыла́ в Мынськ, пробула́ тут кы́лько днів і за гэ́ты кы́лько днів зусі́м «забу́лась» білору́ську мо́ву.

Роскажу́ от про шчо. Пэ́ршый раз я прыйі́хав в Мынськ в 1958 ро́цы. Чым тоды́ Мынськ мынэ́ здывова́в?

Здывова́в мынэ́ тым, чого́ я ны ждав. А шо я ждав? Я ждав то́е, шо я чув про Мынськ і цэнтра́льно-восто́чну Білору́сь, про йійі міста́. Я шчыта́в, шо пану́е в Мы́нську ру́ськый язы́к. А шо я пуба́чыв? Я пуба́чыв, шо в Мы́нську ПАНУ́Е БІЛОРУ́ШЧЫНА. Дэсь так про́цёнтув 75 жы́телей Мы́нська в 1958 р. говоры́ло на мо́внуй сісте́мы, осно́ва якэ́йі була́ білору́ська. Осо́бынно фоне́тіка і сі́нтаксіс. Не, гэ́то ны була́ выкштальцо́на мо́ва, гэ́то ны була́ мо́ва білору́ского тія́тра. В юй було́ мно́го ру́ськых слов. Алэ́ білору́ска осно́ва в юй була́ я́вна. Пра́вда, вжэ ты́йі ді́ты, якы́йі пройшлы́ дытя́чы садкы́, говоры́лы по-ру́ську.

Жыв я тоды́ в Бэ́рыстськуй о́бласті. Чяс од чя́су бував в Бэ́рысті (‘в г. Бресте’). В Бэ́рысті тоды́ ту́былныцькым западнополі́ськым го́вором володі́ла пры́кладно трэ́тя чясть населе́нія. Ба́ло йдэш гу́лыцію Бэ́рыстя і чы́рыз кы́лько шагы́в чу́йіш западнополі́ськый го́вор. Так от, на конэ́ць 1950-х рокы́в процэ́нт владі́юшчых ме́сным ту́былныцькым го́вором ля мі́ста Бэ́рыстя я опрыдылы́в в 33 %, а ля мі́ста Мы́нська – в 75 %.

Так от. Пэ́ршый раз я був в Мы́нську в 1958 р. А в 1959 р. провылы́ Всесою́зну пе́репісь населе́нія. Так от якы́йі да́нны гэ́тыйі пе́репісі по Мы́нську: білору́сув 324.875 чоловік (63,8 %), з йіх одзна́чана білору́ська мова рі́дныю в 243.869 чолові́к (75,1 % од всіх білору́сув Мы́нська), ру́ська мо́ва – 80.906 (24,9 %), гы́нчы мо́вы –100 чол (0,03 %).

Як ба́чымо, ра́зныця цыма́ла по́мыз мэ́ю оцэ́нкыю і да́нымы пе́репісі. В чым прычы́на? Свэ́йі оцэ́нкы я ны можу́ мыня́ты, бо гэ́то моя́ оцэ́нка. Як я шось бу́ду мыня́ты, то гэ́то вжэ ны моя́ оцэ́нка. А от нашчо́т пе́репісі. Я ны однэ́ дісітіле́тіе прожы́в в Мы́нську і мно́го наслу́хався про фа́льшы, якы́йі творы́лы в Мы́нську пры пе́репісях. Назову́ дэ́якыйі з йіх. Завва́жу, шо сы́рыд пырыпі́счыкув бува́е ныма́ло акті́вных нацнігілі́стув.

1.Захо́дыть пырыпі́счык в ха́ту. Опы́туе. Там, дэ рі́дна мо́ва пы́шэ каранда́шыком. Выхо́дыть с кварті́ры, напыса́нэ каранда́шыком стыра́е ґу́мкыю і рі́дныю мо́выю пы́шэ ру́ську мо́ву.

2. Захо́дыть пырыпі́счык в ха́ту. Опы́туе. Про рі́дну мо́ву ны пыта́е. Выхо́дыть с кварті́ры, рі́дныю мо́выю запы́суе ру́ську мо́ву.

3. Захо́дыть пырыпі́счык в ха́ту. Пыта́е про рі́дну мо́ву. Ёму́ хозя́йка отка́зуе: «Моя́ така́я рі́дна мо́ва, як я говору́. Вытэ́ ж чу́йітэ». Пыпыпі́счык аж пудска́куе з рады́шч. Рі́дныю мо́выю запысу́е ру́ську мо́ву.

4. Захо́дыть пырыпі́счык в ха́ту. Пыта́е про рі́дну мо́ву. Ёму́ хозя́йін отка́зуе: «Білору́ска». Пыпыпі́счык пырэ́чыть: «Як гэ́то так «білору́ска», я ж чу́ю, шо вытэ́ до́брэ говорытэ по-руску!»

5. А мо́жэ чолові́к говоры́ты на таку́й мо́внуй сісте́мы, в яку́й пырыважя́е білору́скый компоне́нт, алэ́ пры пе́репісі сам назовэ́ рі́дныю мо́выю ру́ску мо́ву. Бо за білору́ску мо́ву вин лы́чыть ты́лько такы́й варіа́нт білору́ськыйі мо́вы, якы́й чу́ты в білору́скых тіа́трах, по ра́дівовы, по тіліві́зору.

Так от в Мы́нску на 1959 р. про́цёнтув 15 набырэ́цьця такы́х «рускоязы́чных», якы́йі прывэ́дяны в попырэ́дніх пу́нктах.

В 1959 р. по пе́репісі сы́рыд білору́сув, якы́йі жылы́ тоды́ в Білору́сі, в 93,18 % рі́дныю мо́выю запы́сана білору́ська, в 6,77 % — ру́ська, в 0,06 % — гы́нчы мо́вы. Алэ́ як шо влычы́ты, шо пры пе́репісі 1959 р. булы́ фальсіфіка́цыйі, про якы́йі ты́лько шо говоры́лось, то на йіх на всю Білору́сь пи́йдэ про́цёнтув два. А шэ с конця 1940-х рокы́в і міста́х і мыстэ́чках Білору́сі організо́вано вэ́льмы мно́го дытя́чых садкы́в. А би́льша чясть дытэ́й якы́йі пройшлы́ дытя́чы садкы́, зрусіфіцы́рована. То на 1950 р. процэ́нт рускоязы́чных білору́сув трэ́ба скороты́ты шэ процэ́нтув на два.

В такы́м выпа́дку в 1950 р. сы́рыд этні́чных білору́сув, якы́йі жылы́ в Білору́сі, білору́соязы́чны составля́лы прыблы́зно 97 %, а рускоязы́чны білору́сы 3 %. Т.е. на ту́ю по́ру білору́сы, якы́йі ны прызна́лы білору́скый язы́к рі́дным, составля́лы 3 %, а гэ́то оно́ чуть бильш, чым в другы́х вылы́кых наро́дув Евро́пы і СССР. А гэ́то всэ зна́чыть, шо в 1950 р. ны можэ буты й мовы про білору́ськый нацнігілізм. Такэ́ю хворобыю білорусы тоды ны хворі́лы. Правыльні́й було́ б сказа́ты, шо нацнігілі́зм був, ялэ вэльмы слабэ́нькый.

В 1958 р., як я прыйі́хав в Мынськ, то остановы́вся в свойі́х зімлякы́в на Автозаво́ды. І шэ говоры́лы мно́го от про шо. Хозяева́ оддава́лы свою́ дочку́ в шко́лу. І от воны́ ны моглы́ рышы́ты, в яку́ю шко́лу одда́ты ді́вчыну: в ру́ску чы в білору́ску. Тоды́, як хто в Мы́нську хоті́в одда́ты дыты́ну в білору́ску шко́лу, то ныя́кыйі пробле́мы ны составля́ло. Білору́скы шко́лы булы́ по всёму́ го́роду. І наполня́емость в йіх була́ норма́льныю. Пра́вда, по всёму́ Мы́нську ру́ськых шко́лэй було́ бильш, чым білору́скых.

Шэ дэ́шо скажу́ про чы́стый ру́скый язы́к.

Як шо спыта́ты жы́теля Мы́нськыйі о́бласті, якы́й гла́вный язы́к мі́ста Мы́нська, то вин ска́жэ – «чы́стый ру́скый язы́к». І як спыта́ты жы́теля ю́жныйі, полі́ськыйі чя́сті Брэ́стськыйі о́бласті: якы́й са́мый гла́вный язы́к в мі́сты Бэ́рысті? Отка́жуть: «чы́стый ру́скый язы́к».

Алэ́ е гы́нчэ мне́ніе. Як, напры́клад, воспрыніма́ють «чы́стый ру́скый язы́к» мі́ста Мы́нська жы́телі полі́ськыйі часты́ны Брэ́стськыі о́бласті? Ді́ло було́ в 1960-ты ро́кы. Дорогы́цькый раё́н. Моя́ двою́родна сыстра́ оддала́ сы́на в Мынськ в худо́жыствынну шко́лу. В свою́й шко́лы вдо́ма вин ма́вся йты в чытьвё́ртый клас. Хло́пэць прогучы́вся в Мы́нську учэ́бный рик, на лі́тні кані́кулы прыйі́хав до батькы́в. І говоры́в тым «чы́стым ру́скым языко́м», якы́й був языко́м элі́ты в Мы́нську. Сыстра́ по гэ́тому случя́ю запросы́ла мого́ ба́тька й мынэ́ в го́сты. І от шо вона́ нам ка́жэ про свого́ хло́пця: «Я ду́мала, шо вин бу́дэ жы́ты в го́роды, то говоры́тымэ по-ру́ску, а вин, ба́чытэ, гово́рыть по-білору́ску». Вона́ ба́чыла в мо́вы свого́ сы́на ты́лько білору́скый компоне́нт. Алэ́ ж вона́ ёго́ ба́чыла, зна́чыть вин е. В шко́лы білору́ского языка́ вона́ ны ізучя́ла.

Шэ оды́н пры́клад. Жы́тель Бэ́рыстя дён дэ́сэть був в Мы́нську. Вычоря́мы вин гуля́в по мі́сту і вызначя́в, якэ́ю мо́выю гово́рять лю́дэ. От ёго́ вы́вод: 80 % гово́рыть трася́нкыю, т.е такэ́ю сісте́мыю, в яку́й вэ́льмы выра́зно выступа́е білору́скый компоне́нт, хоч то́жэ і ру́скый компоне́нт высо́кый. Шко́да, шо гэ́той чолові́к ны походы́в по Мы́нську ра́нком, колы́ лю́дэ йі́дуть на робо́ту, да ны постоя́в в очырыдя́х, да ны зайшо́в в поліклі́ніку. Вин почу́в бы шэ такы́й варыя́нт мо́вы, якы́й був тут в 1958 р. На такы́м варыя́нтовы шэ й за́рэ гово́рыть в Мы́нську процэ́нтув 20 населе́нія.

Гру́па науко́вцюв з Мы́нська булы́ в Москві́ на конфырэ́нцыйі. Взялы́ быле́ты на по́йізд до Мы́нська. Прыйі́халы на вокза́л. Шука́ють свого́ по́йізда. Рышы́лы проводніцы спыта́ты. Вона́ заговоры́ла с крэ́пкым білору́скым акцэ́нтом. Бильш роспы́туваты ны трэ́ба було́: я́сно, шо воны́ прышлы́ до свого́ по́йізда.

В Бэ́рэсть йі́здыла в го́сты до свойі́х сябрі́в одна́ молоды́ця, образова́ніе вы́сшэ, філо́лог. Ро́дом с-пуд Го́мыля. Я йійі́ спыта́в, яку́ю вона́ дае́ оцэ́нку ля тэ́йі мо́вы, яка́я доміні́руе допі́ро в мі́сты Бэ́рысті. Вона́ одказа́ла: «Гэ́та заходнепале́ская гаво́рка».

Так от: ра́зны взгля́ды, ра́зны оцэ́нкы однэ́йі й тэ́йі рэа́лійі.

а) Доміні́руюча мо́вна сісте́ма в Мы́нську. Одны́ лы́чять, шо гэ́то «чы́стый ру́скый язы́к», дру́гы лы́чять, шо гэ́то «звычя́йный білору́скый язы́к», трэ́ті лы́чять, шо гэ́то «трася́нка».

б) Доміні́руюча мо́вна сісте́ма в Бэ́рысті. Одны́ лы́чять, шо гэ́то «чы́стый ру́скый язы́к», дру́гы лы́чять, шо гэ́то «заходнепале́ская гаво́рка».

Мно́го залэ́жыть од того́, шо гэ́ты лю́дэ ды́вляцьця з ра́зных звоны́цей.

Напослі́док шэ оды́н факт. Мынськ, 1958 р. Захо́джу в магазі́нчык. Там всёго́ одна́ продавшчы́ця. Сырэ́дніх літ, по нацыона́льності – жыды́вка. Лю́дэ пудхо́дылы – вона́ продава́ла. І в розгово́ры з людьмы́ вона́ пырыхо́дыла то з ру́ского на білору́скый, то з білору́ского на ру́скый. Ля йійі́ оба́два гэ́ты языкы́ булы́ равноцэ́нны.

Рэзюмэ

У адрозненне ад іншых нацый Еўропы, многія беларусы і ўкраінцы падвержаны «захворванню» нацыянальным нігілізмам. З’ява гэтая параўнальна новая. Першы раз у жыцці я наведаў Мінск у 1958 годзе. Тады ў сталіцы Беларусі ад гэтай хваробы пакутавала не больш 4% беларусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?