Падобна на тое, што абодва штурмы пачаліся сінхронна.
АФП паведаміла, што закладнік, якога ўтрымлівалі ў Дамартэне браты Куашы, вызвалены і знаходзіцца ў бяспецы.
Радыёстанцыя BFMTV паведамляе, што браты Куашы не бралі закладніка ў Дамартене. Магчыма, адзін з супрацоўнікаў друкарні схаваўся ўнутры, і браты нават не ведалі пра гэта. Як перадае карэспандэнт Бі-бі-сі ў Парыжы, гэты супрацоўнік цягам усяго дня таемна інфармаваў паліцыю. Афіцыйнага пацверджання гэтых звестак пакуль няма.
Карэспандэнт АР паведаміў тады ж, што бачыў, як паліцэйскія бяруць штурмам супермаркет кашэрных прадуктаў у 20-й акрузе Парыжа. Адна жанчына выбегла на вуліцу. Мяркуюць, што сярод закладнікаў — жанчыны і дзеці.
Вызваленыя закладнікі каля кашэрнай крамы.
Крыніца агенцтва АФП паведаміла, што браты Куашы выбеглі на вуліцу, страляючы ў бок паліцэйскіх. Паводле інфармацыі паліцыі, яны застрэленыя паліцыяй.
Аперацыя па вызваленні закладніка ў Дамартэне.
Злачынец, што захапіў закладнікаў у кашэрнай краме на ўсходзе Парыжа таксама забіты, паведаміла газета Le Monde.
У выніку штурму крамы былі вызваленыя 15 закладнікаў, паведамляе агенцтва АП са спасылкай на неназванага ізраільскага чыноўніка.
Гібель чацвярых закладнікаў афіцыйна пацвердзіў французскі прэзідэнт у сваім тэлезвароце.