Ён даведаўся ад суседкі, што тая атрымае 100 млн. рублёў страхавой выплаты за дом, які згарэў у выніку пажару. Прычым такая сума належыць усім асобам, якія жылі ў доме. 

Пасля гэтага мужчына вырашыў спаліць дом сваіх памерлых бацькоў, у якім ён жыў, і атрымаць страхоўку ў 500 млн. рублёў, частку з якіх меў намер патраціць на будаўніцтва для сябе маленькага дома, астатняе — на жыццё. 

Вечарам 1 сакавіка 2014 года вясковец у стане алкагольнага ап`янення падпаліў на кухні штору і абрус на стале. Пасля гэтага мужчына выйшаў з дома і назіраў за пажарам. 

Затым ён спалохаўся і паспрабаваў патушыць агонь. Калі гэта яму не ўдалося, пабег у пажарную службу ў суседнюю вёску. 

Супрацоўнікі МНС ліквідавалі пажар. Агнём былі пашкоджаныя дах, перакрыцце, унутранае аздабленне пакояў, маёмасць. Сума ўрону склала 91 млн. 821 тыс. рублёў. 

10 лістапада 2014 года суд Кобрынскага раёна прызнаў яго вінаватым у наўмысным знішчэнні маёмасці, учыненым агульнанебяспечным спосабам, у выніку чаго мела месца нанясенне ўрону ў буйным памеры (ч. 2 арт. 218 КК), і прыгаварыў да трох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Па рашэнні суда абвінавачванаму прызначана прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму. 

Як зазначыла Філонік, падпалены дом па завяшчанні бацькоў мужчыны належыць тром яго родным сёстрам, якія не заяўлялі патрабавання аб кампенсацыі матэрыяльнага ўрону. 

9 студзеня судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда пакінула прыгавор без змянення, і ён набыў законную моц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?