Як паведамілі ў міліцыі, 6 студзеня ў першай гадзіне ночы каля аднаго з начных магазінаў Брэста зламыснік звярнуўся да 29-гадовай жанчыны-вадзіцеля з просьбай падвезці ў раён Цэнтра творчасці моладзі. Ён спаслаўся на тое, што нібыта не мясцовы і дрэнна ведае горад. 

Затым, папрасіўшы павярнуць у адзін з двароў у цэнтральнай частцы горада, зламыснік напаў на жанчыну, якая была за рулём. Ёй удалося пакінуць аўтамабіль. Пакуль вадзіцель выклікала міліцыю, злачынца ўцёк. 

У размове з пацярпелай ён назваўся Іванам, жыхаром Мінска, які прыехаў у Брэст да блізскіх сваякоў. 

Па ўстаноўленых у магазіне камерах відэаназірання пацярпелая ўказала на мужчыну, які напаў на яе. Ён падазраецца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 339 УК (хуліганства). 

Міліцыя звяртаецца з просьбай да грамадзян, якія ведаюць нападаўшага, паведаміць па тэлефонах: +375 292 200 398; +375 298 236 590 (МТС); +375 296 867 279 (Велкам): або па тэлефоне спецлініі 102 у мясцовы орган унутраных спраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?