president.gov.by

president.gov.by

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня прыняў удзел у цырымоніі ўручэння прэміі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», спецыяльных прэмій прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва, Спецыяльнай прэміі «Беларускі спартыўны алімп», паведамляе яго прэс-служба.

Аляксандр Лукашэнка ў час цырымоніі падкрэсліў, што ўручэнне прэміі «За духоўнае адраджэнне» не выпадкова прымеркавана да Раства.

«Бо прыхільнасць хрысціянскім каштоўнасцям, маральным, эстэтычным традыцыям з'яўляецца адным з галоўных фактараў у развіцці беларускай нацыі, захаванні яе адзінства», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Да чаго можа прывесці грэбаванне імі, паказваюць падзеі ў нашых суседзяў. Хваля міжнацыянальных, міжканфесійных канфліктаў, тэрарыстычных пагроз ахапіла сёння ўвесь свет», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў гэтых умовах асаблівую каштоўнасць набываюць адзінства і згуртаванасць народа. Як сказана ў Евангеллі: «Усякае царства, якое раздзялілася самое ў сабе, апусцее, а дом, які раздзяліўся сам у сабе, падзе». Гісторыя вучыць, што толькі мір і згода служаць надзейным падмуркам дабрабыту любой краіны. Менавіта на гэтым падмурку мы будзем будаваць і будуем нашу дзяржаву», - заявіў беларускі лідар.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0