Насамрэч, беларускія талеры існавалі, хай нядоўга і неафіцыйна. Пра тое, як з’явіліся талеры пры Кебічы, падрабязна распавядаў «Нашай Ніве» ў далёкім 1998-м Севярын Квяткоўскі. На жаль, выявы на серверы «Нашай Нівы» не захаваліся, затое захаваліся, напрыклад, у КП. Дарэчы, увесці талеры прапаноўваў Рыгор Костусеў у перадвыбарчай праграме 2010 года. Талеры «увялі» і на моладзевым адукацыйным фэсце «Рэспубліка Мары».

Трэба паміж іншым сказаць: аўтар «талераў НН» не мастак і не дызайнер. Створаныя талеры, безумоўна, не паспрачаюцца ў якасці, прадуманасці ды акуратнасці з канцэптам Рамана Дубінкі. У сваё апраўданне: перад стварэннем купюр аўтар праглядаў разнастайныя падборкі «найпрыгажэйшых валют свету» ды гартаў Каталог папяровых грошай свету.

Але і ствараліся яны з іншай мэтай. Проста каб пафантазіраваць, як выглядалі б беларускія грошы, завіся яны талерамі і будзь на іх не будынкі і не звяраты, а выбітныя беларускія дзеячы. Абраць толькі восем дзеячоў было няпроста. Дапамог топ імёнаў Беларусі ад «Будзьма!».

Як лічыце, якіх выбітных дзеячаў варта змясціць на беларускіх грошах? Леў Сапега, Максім Багдановіч, Тадэвуш Касцюшка, Васіль Быкаў?.. Напішыце аб гэтым у каментарах!

І дарэчы, вы за рублі ці за талеры?

 

Цяпер прымераем талеры на рэальнае беларускае жыццё.

Калі «дэнамінаваць» грошы 1:1000, выйдзе, што бохан хлеба будзе каштаваць 7—9 талераў, а запалкі 0,3 талеры. Мнагавата. Магчыма, лепей «дэнамінаваць» як 1:10000, каб запалкі каштавалі 0,03 талеры, а за даляр трэба было аддаваць не дзясятак-другі, а усяго талер з нейкай дробяззю? Тады можна будзе падумаць і пра манеты. Ну, калі інфляцыю прыцішыць.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?