Гродзенскі «Нёман», абыграўшы нямецкі «Фіштаун» з лікам 6:2 стаў датэрміновым ўладальнікам Кантынентальнага кубка, які праводзіўся ў Германіі.

У першым матчы турніру «Нёман» перамог французскі «Анжэ» з лікам 5: 0.

Пасля двух тураў: Нёман — 6 ачкоў (2 гульні), Фіштаун - 3 (2), Анжэ — 3 (2), Іртыш - 0 (2).

Адзначым, што ў выпадку роўнасці ачкоў, пераможца вызначаецца па асабістых сустрэчах. Так як беларускі клуб абыграў у вочных супрацьстаяннях і «Фіштаун», і «Анжэ», нішто не перашкодзіць «Нёману» заняць першае месца.

Гэты трафей стане трэцім для беларускіх клубаў у гісторыі правядзення Кантынентальнага кубка. Да гэтага, пераможцам турніру двойчы станавілася мінскае «Юнацтва»: у 2007 і 2011 гадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?