фота з фэйсбука Анатоля Лябедзькі

фота з фэйсбука Анатоля Лябедзькі

«Мы гэта зрабiлi. Учатырох. Пiкет салiдарнасцi з Францыяй, з свабодай слова, з сенняшнiм Маршам адзiнства ш Парыжы. Амаль 40 хвiлiн», — напісаў у сваім фэйсбуку палітык Анатоль Лябедзька, які і змясціў фатаграфію.

Нагадаем, што ў выніку атакаў тэрарыстаў у Францыі 7-9 студзеня загінулі 17 чалавек, у тым ліку 12 чалавек у рэдакцыі часопіса Chalie Hebdo.

Сёння ў Парыжы павінны прайсці Марш адзінства, у якім мяркуецца ўдзел да мільёна чалавек, у ім возьмуць удзел кіраўнікі еўрапейскіх дзяржаваў, у тым ліку прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Шматтысячныя дэманстрацыі праходзілі ў гарадах Францыі і Еўропы і ў мінулыя дні. У Беларусі салідарнасць з Еўропай (г.зн. свабодай выказванняў) выказваецца досыць вяла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?