Пра гэта паведамляе міжнародная бібліятэчная рассылка hippocrenebooks.com

«Беларусь мае надзвычай багатыя і ўнікальныя кулінарныя традыцыі. Беларускі гісторык Аляксандар Белы выдатна рэканструюе традыцыйныя рэцэпты -- як сялянскія, так і арыстакратачныя, апісвае традыцыі нацыянальнай кулінарыі, што амаль зьніклі падчас складанага мінулага стагодзьдзя».

Гэтая кніга — выдатнае дасьледаваньне па беларускай гісторыі і ежы, што зьведала габрэйскі ўплыў, - зазначаецца ў анатацыі да кнігі.

Кніга ўключае разьдзелы пра закускі, супы, клёцкі, асноўныя стравы, дэсэрты, напоі, такія традыцыйныя беларускія стравы як боршч і халаднік, гусь, фаршыраваная кашай і грыбамі, панцакі і калдуны, алькагольны напоі ды інш.

Прыводзіцца таксама 190 простых у гатаваньні рэцэптаў, а таксама калядныя і велікодныя стравы.

Як вядома, Алесь Белы вядзе ў «НН» рубрыку «Наша страва» і рыхтуе кнігу на яе аснове, што мае выйсьці па-беларуску ў красавіку.

Ул. інф.

Замовіць кнігу на партале amazon

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0