Менавіта Барыс Хамайда з сябрамі стаяў у вытокаў віцебскага адраджэнскага руху, удзельнічаў у арганізацыі першых суполак БНФ, стварыў гарадское аб’яднанне выбаршчыкаў, якое стала заснавальнікам аднаго з першых у краіне незалежных грамадска‑палітычных выданняў — газеты «Выбар». Дарэчы, «Выбар» за сваю бескампрамісную пазіцыю, за тое, што выконваў вялікую ролю ў фармаванні грамадскай думкі, за папулярнасць у месцічаў стаўся бадай ці не першым выданнем, якое было забароненае ўладамі, але не перастаў выходзіць. З выданнем звязаны таксама першы мас‑медыйны судовы палітычны працэс ў Беларусі, калі за надрукаваны ў газеце верш «Забі прэзідэнта» паэт Славамір Адамовіч апынуўся за кратамі.

Улады заўсёды жорстка пераследвалі няўрымслівага актывіста. Доўгі час ён быў рэспубліканскім лідэрам па пакараннях. Агулам — месяцы за кратамі, а сума штрафаў, якія атрымаў Барыс Хамайда, цягне на сотні гадоў выплаты.

Сёння кожны віцеблянін ведае: калі хочаш мець аб’ектыўную інфармацыю пра становішча ў краіне і свеце, трэба проста ехаць ў цэнтр горада да гэтак званага «сіняга дому», дзе кожны дзень у любое надвор’е, выконваючы свой грамадзянскі абавязак, распаўсюджвае незалежную прэсу старэйшы віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда. Калі ты яго там не знойдзеш, прычынай можа быць толькі тое, што актывіста зноўку затрымалі міліцыянты. Тады пачакай: праз дзень, праз тыдзень, праз 15 сутак ён абавязкова будзе. Бо гэта трэба людзям. З юбілеем, Барыс Ханонавіч!

Алена Грынявіцкая, Радыё Рацыя

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру