У наступным нумары Charlie Hebdo будуць зноў апублікаваныя карыкатуры на прарока Мухамеда, якія лічацца прычынай нападу на рэдакцыю парыжскага штотыднёвіка.

Пра гэта адвакат выдання Рышар Малка паведаміў у эфіры радыёстанцыі France Info.

Ён адзначыў, што ў сераду, 14 студзеня, у кіёсках як у Францыі, так і ва ўсім свеце чытачы знойдуць свой звыклы Charlie Hebdo. «Мы не саступім, інакш усё гэта будзе бессэнсоўна», — сказаў Малка.

Паводле яго версіі, словы Je suis Charlie азначаюць, што «ў вас ёсць права крытыкаваць маю рэлігію». «У нас няма права крытыкаваць іудзея, таму што ён іудзей, мусульманіна, таму што ён мусульманін, хрысціяніна, таму што ён хрысціянін. Аднак вы можаце сказаць усё, што хочаце, самыя жудасныя рэчы, і мы іх гаворым, адносна хрысціянства, юдаізму і ісламу», — растлумачыў ён.

Раней Малка заявіў, што наклад свежага нумара складзе мільён асобнікаў (звычайна выходзіла 60 тыс.).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?