«Манрэаль Канадыенс», за які выступаюць браты Андрэй і Сяргей Касьціцыны, на сваёй арэне ў авэртайме зламаў супраціў «Чыкага» — 4:3. Сяргей Касьціцын асыставаў фіну Саку Койву, калі той закінуў першую шайбу ў матчы.

Цяпер на рахунку Сяргея 6 балаў па сыстэме гол+пас (2+4), у ягонага брата Андрэя — 23 (11+22).

А вось «Фларыда», за якую выступае Руслан Салей, прайграла ў гасьцях «Пітсбургу» — 1:3. На рахунку беларуса адзін асыстэнскі пас. Усяго ў Салея 15 балаў па сыстэме гол+пас (3+12)

***

Ва Ўсходняй канфэрэнцыі 24-х разовы ўладальнік Кубку Стэнлі «Манрэаль» ідзе на трэцім месцы, маючы разам з «Пітсбург Пінгвінз» пасьля 42 гульняў па 50 пунктаў. Наперадзе - «Атава Сэнатарз» (58 пунктаў), «Нью‑Джэрзі Дэвілз» — 51 пункт. «Караліна Харыкейнз» мае 48 пунктаў, але займае трэцяе месца, паколькі зьяўляецца лідэрам Паўднёва‑Атлянтычнага дывізіёну.

«Фларыда» займае ва Ўсходняй канфэрэнцыі 12‑е месца і набрала 41 пункт, ад восьмага месца, што дае пуцёўку ў Кубак Стэнлі, яе аддзяляе 4 балы. Праўда да канца рэгулярнага чэмпіянату камандам трэба згуляць па сорак матчаў.

У вочным паядынку «Манрэаль» і «Фларыда» сыйдуцца 13 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0