Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС.

«Сёння ў 14.38 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС ад старэйшай сястры паступіла паведамленне пра падзенне яе малодшай сястры ў калодзеж ліўневай каналізацыі па вул. Гарэцкага, 55. Да месца была накіравана выратавальная тэхніка і брыгады хуткай дапамогі. Устаноўлена, што дзяўчынка Вераніка, 2007 нараджэння, вучаніца 1-га класа адной са школ Мінска, і яе старэйшая сястра Кацярына, 2001 года нараджэння, вучаніца 8-га класа сталічнай школы, вяртаючыся са школы дадому, убачылі хлопчыкаў, якія біліся на зялёнай зоне па вуліцы Гарэцкага, і пабеглі іх разнімаць», — распавялі ва ўпраўленні.

Вераніка не заўважыла адкрыты калодзеж (глыбіня 3 м, дыяметр 50 см) і звалілася ў яго. Работнікі МНС з выкарыстаннем жорсткіх насілак, вяроўкі і рыштунку выцягнулі дзіця з адкрытага калодзежа і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Пацярпелая была шпіталізавана з папярэднім дыягназам «закрыты пералом пазваночніка паяснічнай вобласці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?