Колькі трэба часу для таго, каб узгадніць рэкламу пра набор у беларускамоўныя групы? З 17 снежня прыклад рэкламы з сямі (!) сказаў знаходзіцца на ўзгадненні ў Гарадзенскім гарвыканкаме.

Што атрымаецца пасля ўзгаднення, а галоўнае як зменіцца змест рэкламы, бацькоўскі камітэт, які займаецца арганізацыяй беларускамоўнай групы ў дзіцячым садку, верагодна даведаецца ў суботу 12 студзеня 2008 года. Яшчэ крыху, і ўзгадненне сямі сказаў будзе доўжыцца месяц.

Але пакуль ішлі святы, і ў чаканні дазволу на рэкламу набіраць дзетак было немагчыма, у сем’і тых дзетак, якія запісаліся ў беларускамоўную групу, прыйшоў Святы Мікалай і кожнаму дзіцяці падараваў невялічкія падарункі. Гэтыя падарункі сталі магчымыя, дзякуючы беларусам з Нью Ёрку (ЗША), якія ўжо не адно пакаленне захоўваюць беларускую мову і традыцыю далёка ад нашай зямлі. Але важныя не самі падарункі, а Свята для дзетак і ўвага да іх бацькоў.

Сёння за месяц можна было бы некалькі разоў выправіцца і вярнуцца з‑за Атлантычнага акіяну. Маем надзею, што ўзгадненне скончыцца і бацькі змогуць нармальна працягнуць набор дзетак… Пачакаем суботу.

Бацькоўскі камітэт

Глядзі яшчэ
Гарадзенскія ідэолягі забаранілі рэкляму беларускіх садкоў у тралейбусах

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0