У Паўднёвай Афрыцы злавілі зламысьніка, які, на думку паліцыі, мае ўсе падставы прэтэндаваць на званьне «самога тупога злачынцы» ў гэтым годзе.

25‑гадовы малады чалавек, які так уразіў паліцыянтаў у сталіцы краіны Прэторыя, у мінулыя выходныя прыйшоў у пастарунак і заявіў, што банда рабаўнікоў адабрала ў яго мабільны тэлефон, пагражаючы застрэліць.

Калі адзін з паліцыянтаў набраў нумар нібыта скрадзенага тэлефона, той зазьвінеў проста ў кішэні пацярпелага.

«Некалькі хвілін ён ад шоку нічога ня мог вымавіць», — расказаў прэс‑сакратар паліцыі Юджын Апэрман.

Паліцыя арыштавала маладога чалавека за лжэсьведчаньне.

Пасьля гэтага яны выпусьцілі прэс‑рэліз з загалоўкам «Самы дурны злачынца?», дзе апісалі падрабязнасьці выпадку.

«Махляр спачатку паспрабаваў пераканаць паліцэйскага, што ён памылкова даў іншы нумар, але ён нічога ня змог патлумачыць, чаму тэлефон у ягонай кішэні мае адпаведны сэрыйны нумар і падыходзіць пад толькі што дадзенае апісаньне «скрадзенага тэлефона», ‑‑ сказаў Апэрман.

Выпадкі, калі ўзброеныя рабаўнікі забіраюць на вуліцы тэлефоны,у Паўднёвай Афрыцы, ня рэдкасьць, і гэта накладвае адбітак на рэпутацыю краіны.

Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0